Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 67 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Транснефть» пачынае будаўніцтва трубы ў абыход Беларусі
09:35, 06/02/2007

Расейска-беларускія нафтавыя стасункі перажылі чарговы крызіс. Прэзідэнт “Транснефти” Сямён Вайншток адзначыў, што ён прыняў канчатковае рашэнне пачаць працу над будаўніцтвам нафтаправода ў абыход Беларусі. “Мы будзем развіваць Балтыйскую трубаправодную сістэму ад Унечы на мяжы з Беларуссю да Прыморска з павелічэннем на 50 млн. тон у год і над гэтым актыўна працуем, – паведаміў ён учора ў інтэрв’ю тэлепраграме “Вести”. – Сёння адбыўся тэхсавет, ён зацвердзіў гэтую дэкларацыю аб намерах. І з 9 да 15 лютага мы праводзім прэзентацыі праекту ў Бранскай, Пскоўскай, Наўгародскай, Ленінградскай вобласці. Пасля гэтых прэзентацый мусяць выйсці 896 вышукальнікаў на меркаваную трасу будаўніцтва. Мы абыдземся максімальна кароткімі тэрмінамі ў часткі праектавання і будавання гэтага досыць складанага праекту”. Такім чынам, “Транснефть” выканала даручэнне Уладзіміра Пуціна, пра якое ён казаў на прэс-канферэнцыі 1 лютага, і цяпер будзе спрабаваць знізіць транзітную рызыку (якая зыходзіць ад рэжыму Лукашэнкі) пры экспарце расейскай нафты.

Як піша сёння “Время новостей”, раней эксперты ацэньвалі гэты праект будаўніцтва адгалінавання ад нафтаправода “Дружба” ў Прыморск у 2–2,5 млрд. даляраў. Дзе “Транснефть” збіраецца знайсці гэтыя сродкі, спадар Вайншток не ўдакладніў. Ён толькі адзначыў: “Мы яшчэ не вырашылі, колькі гэта каштуе. Але ўжо цяпер можна сказаць, што гэта вельмі дорага. Мы абмяркоўвалі з калегамі, што калі б у нас не былі такія рызыкі з сумежнымі дзяржавамі, такія грошы не трэба было б марнаваць”. Нафтавікі, у якіх рэзка ўзрастуць транспартныя выдаткі ў сувязі з новым маршрутам транспартоўкі сыравіны (бо прапампоўка па нафтаправодзе значна таннейшая за марскія перавозкі, да таго ж маршрут па “Дружбе” нашмат карацейшы, пры гэтым прадаваць у Еўропе нафту па больш высокай цане яны не змогуць, а значыць, будуць змушаныя браць усе выдаткі на сябе), выступ спадара Вайнштока застаўся без каментараў.

У адказ на выступ кіраўніка расейскай транспартнай кампаніі беларускія службоўцы і эксперты пачалі казаць пра тое, што да 2015 года іх краіна будзе атрымоўваць не менш за 20% нафты праз парты Чорнага і Балтыйскага мора і знізіць гэтым сваю залежнасць ад паставак з Расеі. Акрамя таго, Менск вырашыў учора падняць тарыф (не змяняўся 10 гадоў) на транзіт расейскай нафты па тэрыторыі рэспублікі. Але нягледзячы на гучныя заявы Аляксандра Лукашэнкі пра неабходнасць кампенсаваць краіне рост кошту сыравіны, што пастаўляецца ў Беларусь з Расеі, падаражанне транзіту нафты адносна невялікае – прыкладна на траціну. Калі дагэтуль расейскія нафтавікі плацілі за транзіт па Беларусі прыкладна 166 млн. даляраў у год, то цяпер будуць аддаваць 224 млн. даляраў. Спадар Вайншток паведаміў “Інтэрфаксу”, што чуў пра павелічэнне тарыфаў: “У нас ёсць такая інфармацыя, але мы яе афіцыйна ад беларускіх калег не атрымоўвалі. Не думаю, што гэта паўтор навагодняй гісторыі, я думаю, што пераможа разумны сэнс, бо ёсць добрая воля на тое, каб усё было добра”.

Дарэчы, у канцы мінулага тыдня ўрад Беларусі, як вядома, увёў арэндную плату за зямлю пад нафта- і газаправодамі, што прынясе бюджэту каля 5 млн. даляраў у год. Так што Беларусь працягвае рабіць толькі маленькія ўколы, але, падаецца, спыняцца пакуль не плануе. Расея не абараніла сябе ад гэтага – у падпісаным у студзені прэм’ерамі дзвюх краін пагадненні нічога не гаворыцца пра магчымасць збірання якіх-небудзь новых відаў плацяжоў і падаражання наяўных.

Беларускі транзітны тарыф аднак усё роўна застаецца адносна нізкім. Як паведамілі ўчора крыніцы ў “Белнафтахіме”, па нафтаправодзе Унеча – Адамава застава (далей ідзе ў Польшчу і Нямеччыну) стаўка складае 3,5 даляры за тону (рост – 35%), а па нафтаправодзе Унеча–Броды (ва Украіну) – 1,5 даляры за тону (рост – 31,6%). Прапампаваць расейскую нафту цераз Украіну каштуе значна даражэй: па нафтаправодзе ў напрамку Адэсы стаўка летась складала 7,2 даляра за тону, а ў напрамку Ужгарада – 6,2 даляры за тону. З прычыны такіх высокіх расцэнак, дарэчы, летась скараціўся аб’ём прапампоўкі расейскай нафты цераз Украіну прыкладна на 25%. Праўда, з новага года тарыф быў паніжаны ў сярэднім на 3 даляры за тону.

Менавіта праз таннасць прапампоўкі нафты па Беларусі расейскія нафтавікі наўрад ці захочуць выкарыстоўваць новы маршрут цераз Прыморск, лічыць эксперт адной з транспартных кампаній. А таму адгалінаванне ад “Дружбы” будзе карыстацца попытам толькі ў моманты абвастрэння сітуацыі з Беларуссю ў якасці рэзервовага маршруту. “Калі, вядома, расейскія ўлады не прымусяць яго запаўняць (адміністрацыйным спосабам. – рэд.)”, – дадае ён.

Узаемаадносіны Масквы і Менска, як кажа кіраўнік беларускага аналітычнага цэнтра “Мізэса” Яраслаў Раманчук, дазваляюць выказаць здагадку, што падвышэнне тарыфаў на транзіт расейскай нафты па тэрыторыі Беларусі можа стаць не апошнім. І у гэтым выпадку магчыма, што Расея пойдзе на пераарыентацыю экспартнага маршруту. “У кантэксце будаўніцтва Поўнача-Еўрапейскага газаправода гэта азначае пазбаўленне Беларусі яе натуральных транзітных пераваг, – мяркуе спадар Раманчук. – У выпадку рэалізацыі гэтага рашэння Расея здолее падвышаць цэны на энерганосьбіты для Беларусі і не будзе асцерагацца, што ў адказ Менск створыць праблемы з транзітам”.

Тым часам Польшча ўжо адзначыла, што з прычыны расейска-беларускіх нафтавых праблем мае намер дыверсіфікаваць пастаўкі нафты ў сваю краіну. Учора мясцовая газета Puls Biznesu паведаміла, што прэзідэнт і прэм’ер-міністр краіны Лех і Яраслаў Качыньскія рыхтуюць візіты ў Казахстан і Кувейт, дзе маюць намер абмяркоўваць магчымасці заключэння доўгатэрміновых кантрактаў на пастаўку сыравіны. У прыватнасці, у канцы сакавіка прэзідэнт Польшчы збіраецца ў Казахстан, дзе плануе падтрымаць намаганні буйнейшай нафтавай кампаніі краіны PKN Orlen дамовіцца з казахстанскай “Казмунайгаз” пра ўдзел у нафтаразведцы ў Казахстане. А у Кувейце мяркуюць падпісанне мемарандумаў аб намерах або нават дамоў з мясцовымі кампаніямі, паведамляе газета. Дарэчы, другая па велічыні польская нафтавая кампанія – Lotos – ужо пачала пастаўляць невялікія партыі нафты з Кувейта, летась іх аб’ём склаў 270 тыс. тон.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: