Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 67 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка нават не заехаў да жонкі і цёшчы
10:12, 06/02/2007

У мінулую нядзелю Аляксандр Лукашэнка вырашыў зазірнуць на радзіму – у Шклоўскі раён. У вёсцы Вялікі Межнік, што ў дзесяці хвілінах ходу ад Александрыі, жыве яго цёшча – Алена Фёдараўна Жалняровіч, аднак, як піша «КП в Беларуси», Лукашэнка не заехаў ні да яе, ні да сваёй жонкі Галіны Радзівонаўны.

Пра тое, што зяць прыязджае ў родныя мясціны, цёшча даведалася ад унука Віктара.

– Унук патэлефанаваў: “Бабуля, бацька сказаў, што заедзе”. Я ўсё чакала-чакала, а ён тут усё на хаду, усё бягом. Абмежаваны ў часе быў, не паспеў нават у школу зайсці, – распавяла Алена Фёдараўна. – Не пабачыўся ні з кім. У Рыжковічы да Галі нават не заехаў (у Рыжковічах жыве Галіна Радзівонаўна Лукашэнка, жонка прэзідэнта). Але што рабіць, праца такая. Нічога страшнага, на Новы год бачыліся. Месяц таму ўсяго.

– Ён заязджаў?

– Не, мы былі ў Менску. Новы год разам сустракалі.

– Калі не сакрэт, што вы падарылі Аляксандру Рыгоравічу на Новы год?

– Ну, што мы яму падарым? З вёскі прывезлі каўбасу свойскую. Ён любіць крывяную каўбасу. Усякія прысмакі на стол.

Цёшчыны бліны Лукашэнка прамяняў на працу – правяраў, як ідуць справы ў аграмястэчку Александрыя. Найперш зірнуў на гаспадарку з борта гелікопцера, а потым спусціўся на зямлю.

Два гады таму Александрыя, дзе вырас Лукашэнка, памірала. Жылі тут пераважна пенсіянеры. А у 2005 годзе шэфства над мясцовай гаспадаркай “Александрыйская” ўзяў Нацбанк Беларусі. З такімі шэфамі і Александрыя, і суседняя вёска Вялікі Межнік заззялі проста як золатавалютны запас краіны. Як на дражджах тут выраслі пяць дзесяткаў новенькіх катэджаў, крытых чарапіцай, новенькі фізкультурна-аздараўленчы комплекс з басейнам і джакузі, медычная амбулаторыя, Дом бытавых паслуг, цэнтр культуры і вольнага часу, лазнева-пральны камбінат, бібліятэка, Цэнтр культуры і вольнага часу, кафэ-сталовая. Абнавілася і школа, якую скончыў Лукашэнка.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: