Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 67 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка зрабіў заявы пра супрацоўніцтва Беларусі з Расеяй і Еўразвязам
16:07, 06/02/2007

Аляксандр Лукашэнка 6 лютага даў інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву “Рэйтэр”. Падчас інтэрв’ю беларускі кіраўнік зрабіў шэраг важных заяў наконт супрацоўніцтва Беларусі з Расеяй і з Еўрапейскім Звязам, паведаміла яго прэс-служба.

Пытанні, адрасаваныя Аляксандру Лукашэнку, былі пра энергетычны канфлікт Беларусі і РФ, яго магчымыя наступствы, а таксама пра асабістыя ўзаемаадносіны кіраўнікоў дзвюх дзяржаў. Лукашэнка прагназаваў далейшае развіццё беларуска-расейскага ўзаемадзеяння. Пры гэтым беларускі кіраўнік пацвердзіў настроенасць краіны на будаванне саюза з Расеяй выключна на раўнапраўных умовах, адзначае прэс-служба.

Лукашэнка распавёў пра сваё бачанне асаблівасцяў сацыяльна-эканамічнай мадэлі Беларусі, пра “сакрэт” эканамічнага поспеху краіны, а таксама пра пункт гледжання на пытанні захавання правоў чалавека, свабоды прэсы, стасункаў улады і апазіцыі, стаўлення грамадства да прадстаўнікоў апазіцыйных структур.

Рэйтэр – адно з найбуйнейшых міжнародных агенцтваў навін, мае звыш 190 бюро па ўсім свеце. Заснаванае ў Лондане ў 1851 годзе.

За апошнія гады карэспандэнты “Рэйтэр” падрыхтавалі інтэрв’ю з прэзідэнтамі Украіны, Грузіі, Азербайджана, прэм’ер-міністрам Украіны, міністрамі замежных спраў Беларусі і Грузіі, а таксама з кіраўнікамі цэнтральных банкаў, палітыкамі, эканамістамі, кіраўнікамі найбуйнейшых прамысловых кампаній і фінансавых груп шэрагу краін СНД.

З навінамі “Рэйтэр” (у тым ліку і праз іншыя СМІ) штодня знаёмяцца звыш 1 млрд. чалавек.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: