Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пачынаецца візіт Аляксандра Мілінкевіча ў Брусэль 15:18, 07/02/2007
Лідэр дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандр Мілінкевіч выляцеў сёння ў Брусэль па запрашэнні Еўрапейскай Народнай Партыі. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў прэс-сакратар палітыка Павал Мажэйка.
Найбуйнейшая еўрапейская партыя праводзіць 8 лютага ў Еўрапарламенце Дзень Беларусі. Разам з Аляксандрам Мілінкевічам Брусэль наведваюць кіраўнік Партыі БНФ Вінцук Вячорка, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна і вядомы беларускі сацыёлаг Андрэй Вардамацкі.
8 лютага ў Еўрапарламенце адбудзецца пленарнае паседжанне “Еўразвяз і Беларусь: новыя выклікі”, яго адкрые старшыня Еўрапарламента Ганс-Герт Потэрынг.