Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прэм’ер-міністр Беларусі гаворыць пра рынкавую эканоміку 14:00, 07/02/2007
Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі лічыць мэтазгоднай падрыхтоўку бюджэту на 2–3 гады. “Ва ўмовах працы рынкавай эканомікі нам трэба рыхтаваць доўгатэрміновы бюджэт, трэба разглядаць двухгадовы або трохгадовы бюджэт”, -- адзначыў С.Сідорскі на паседжанні калегіі Мінфіна Беларусі.
Прэм’ер-міністр таксама лічыць неабходным разглядаць бюджэт у больш раннія тэрміны, напрыклад, у траўні. “Мабыць, давайце разглядаць бюджэт не ў лістападзе–снежні, як звычайна, а ў траўні”, – прапанаваў С.Сідорскі.
Па яго словах, аб’ём бюджэту на 2008 год мусіць павялічыцца на 15–20%. “Цяпер мы працуем над бюджэтам 2008 года, ён мусіць перарасці на 15–20%”, – сказаў С.Сідорскі.
У цэлым, прэм’ер-міністр пазітыўна ацаніў працу Мінфіна па выкананні бюджэту і адзначыў, што другі год запар бюджэт краіны выконваецца з прафіцытам, паведамляе “Інтэрфакс”.