Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Грэф: Сітуацыя з спыненнем транзіту нафты цераз Беларусь не паўторыцца 11:24, 07/02/2007
Кіраўнік Мінэканамразвіцця Герман Грэф упэўнены, што паўтору сітуацыі з праблемамі транзіту расейскай нафты цераз Беларусь не будзе нават у выпадку падвышэння Беларуссю стаўкі на транзіт нафты. Пра гэта ён паведаміў журналістам. “Я ўпэўнены ў тым, што мы не паўторым сітуацыю, якая была на пачатку года”, – падкрэсліў Г.Грэф.
Між іншым, па яго словах, Расея пакуль не атрымала афіцыйнага рашэння Беларусі аб падвышэнні стаўкі на транзіт нафты, ёсць толькі экземпляр, які быў дасланы не фармальна, паведамляе ІТАР-ТАСС.
“Нам трэба зрабіць пэўныя разлікі і ўступіць у перамовы”, – сказаў міністр і дадаў, што цяпер расейскі бок вядзе адпаведныя разлікі і рыхтуе прапановы. “Мы не здольныя абмінуць гэтую працэдуру”, – адзначыў Г.Грэф.
Ён таксама нагадаў, што ў расейска-беларускім пагадненні пра парадак транзіту нафты, якое было падпісанае пасля ўрэгулявання сітуацыі з транзітам, ёсць пункт, што Беларусь можа падвысіць плату за транзіт, аднак гэта рашэнне павінна быць двухбаковым. “Але я не бачу ў гэтым трагедыю”, – падкрэсліў Г.Грэф і дадаў, што Беларусь у апошнія гады не падвышала плату на транзіт нафты.