Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 78 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Менску даражэюць імпартныя тавары
10:07, 07/02/2007

З 1 лютага ўступіла ў сілу рашэнне Менскага гарсавета, па якім падатак з продажу імпартных тавараў вырас з 5 да 15%. Гэта значыць, што нас чакае падаражанне на 10%.

Падаражанне не закране пакуль толькі імпартны скураны абутак, натуральны мех, мяса, птушку, каўбасныя вырабы і вяндліну, мясныя кансервы, малако і малочныя прадукты. Прывазны шакалад і кандытарскія вырабы таксама захаваюць сваю цану – яны і без таго абкладаліся 15-адсоткавым падаткам.

Чым выклікана падаражанне, у гарсавеце пакуль не растлумачылі. Можна выказаць здагадку – падаражаннем энергарэсурсаў, з прычыны якога мог бы пацярпець бюджэт горада. Падвышэнне цэнаў на імпарт цалкам магло б пакрыць страты.

Менскія крамы ўжо пачалі мяняць цэннікі. Першымі паспелі гэта зрабіць маленькія гандлёвыя прадпрыемствы. А вось больш буйныя – універмаг “На Немиге”, ЦУМ – усё яшчэ ў працэсе:

– Так, з 1 лютага, як толькі атрымалі пастанову, і да сёння на новы тавар змяняем цэннікі, лічым, – гаворыць эканаміст прадуктовай крамы “Евроопт”. – Пачалі з сацыяльна значных – украінская соль каштавала 280 рублёў, цяпер – 310. Італьянскія макароны Pasta Zara былі 2570, цяпер – 2810.

Акрамя імпарту ў цане выраслі і айчынныя паслугі.

На 5% (з 5% да 10%) падаражалі паслугі рэстарацый (бараў, кафэ), дыскатэк і касметычных салонаў.

У папулярным менскім “Лідо” ўжо ўсё пералічылі:

– Пачалі лічыць з другога лютага, як толькі атрымалі рашэнне. То страва на другое, напрыклад, якая ў нас каштавала 7 тысяч, цяпер каштуе 7 330.

А абед, які каштаваў тут каля 14 тысяч, абыдзецца цяпер у 14 660.

Праўда, не ўсе яшчэ павялічылі цэннік.

А вось, напрыклад, да рэстарацый “Макдоналдс” такая пастанова яшчэ не дайшла.

– У нас на 100 рублёў падаражала бульба фры, але гэта не звязана з павелічэннем падатку на паслугі. Пакуль мы яшчэ афіцыйна не атрымалі гэты дакумент. Атрымаем – будзем думаць, падвышаць цану або не, – паведамілі ў “Макдоналдс”.

Як ні дзіўна, нягледзячы на ўсе рознагалоссі з Расеяй, імпартам расейскія тавары не лічацца. Колькі каштавалі да 1 лютага, столькі і павінны будуць каштаваць цяпер.


Наталля Шарай, "КП в Белоруссии"


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: