|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
«У маёй жыроўцы нерэальныя сумы!» 13:08, 07/02/2007 Сапраўды, у жыроўцы ў радку “за падаграванне воды” мы ўбачылі дзіўныя лічбы: Жнівень – 4 м куб. Колькасць Гкал – 0,10435. Сума – 2 890 руб. Верасень – 28 м куб. Колькасць Гкал – 0,20388. Сума – 6 618,01 руб. Кастрычнік – 40,8 м куб. Колькасць Гкал – 0,53722. Сума – 17 438,32 руб. Лістапад – 2,9 м куб. Колькасць Гкал – 0,20202. Сума – 6 557,63 руб. Каб разабрацца, адкуль узяліся дзіўныя лічбы, мы патэлефанавалі ў ЖЭС № 93. Дырэктар ЖЭС № 93 Мікалай Іванавіч БОЙКА: “Вядома, адзін чалавек не мог спажыць столькі вады. Але дадзеныя былі разлічаныя правільна”. – Гэта стары дом з аднатрубнай сістэмай. Гэта значыць, для таго каб пайшла гарачая вада, яе трэба доўга зліваць: спачатку з гарачага крана цячэ халодная вада, потым ледзь цёплая, потым гарачая. Але, вядома, гэта не адзіная прычына... У гэтым доме была праблема, яшчэ ўвесну. Мы тады абышлі ўсе кватэры, перамовіліся з людзьмі. Растлумачылі, што неабходна ўсталёўваць індывідуальныя прыборы ўліку гарачай і халоднай вады. Сёння лічыльнікі ёсць ужо амаль ва ўсіх кватэрах. – А чаму ўсё-ткі былі перапады? – Месяц на месяц не прыходзіцца. Улетку, калі людзі на дачах, выдаткі вады меншыя. У кастрычніку, калі людзі ставяць закаткі – большыя. Бываюць такія скокі. – Але 40 кубоў – гэта занадта шмат! – У нас прыборы спраўныя, апламбаваныя, тут пытанняў няма. Мы з гэтым жыхаром не раз мелі стасункі, гаварылі: давайце ўсталёўваць прыбор уліку. Не такая дарагая гэтая паслуга – 190–200 тысяч, тым больш што гэта можна зрабіць у растэрміноўку. – Вы лічыце, што адзін чалавек мог спажыць 40 кубоў вады? – Не, натуральна, ён столькі не спажыў. У гэтым доме было некалькіх даўжнікоў па камунальных плацяжах, мы да іх з міліцыяй прыходзілі. Суседзі казалі, што ўвесь час быў чутны шум у адной з кватэр, што там вада ўвесь час лілася. Ведаеце, колькі за суткі можа выліцца? Знайсці іх немагчыма – убачаць у акно, што мы прыязджаем, і зачыняюцца, не пускаюць. А у выніку агульныя паказчыкі дзеляцца на ўсіх. Трэба ставіць лічыльнікі. Тады кожны будзе плаціць за сябе. Зараз Сяргей будзе ўсталёўваць лічыльнік: – У лістападзе я падаў заяву на ўсталяванне лічыльніка, і толькі праз два месяцы, у студзені, атрымаў каштарыс на яго ўсталяванне з ЖЭС. Але пераразлік мне так і не зрабілі. Як пракантраляваць сумы ў жыроўках? Зразумець адно аднаго з ЖЭС або разлікова-даведкавым цэнтрам (РДЦ) не заўсёды магчыма і ў іншых людзей. Каб пазбегнуць непрыемнасцяў і дамагчыся справядлівасці, трэба ведаць некалькі правіл: 1. Прымайце ўдзел у здыманні дадзеных групавых прыбораў уліку цяпла і вады разам з супрацоўнікамі жыллёвых службаў. – Так можна пракантраляваць сапраўднасць дадзеных, параметры цепланосбіта на вашым доме або цеплавузле, – распавёў намеснік галоўнага інжынера УЖХ Менгарвыканкама Валеры Ляўковіч. – Але рабіць гэта лепш не ўсім пад’ездам! Жыхары маюць права вылучыць аднаго адказнага чалавека, які будзе прадстаўляць іх інтарэсы. Кожны месяц ён зможа ўдзельнічаць пры здыманні дадзеных з лічыльнікаў і ўпэўніцца ў тым, што яны дакладныя. 2. Перамовы з ЖЭС весці лепш пісьмова Калі вы знайшлі ў жыроўцы лічбы, у правільнасці якіх вы сумняваецеся, і вусны зварот па тэлефоне ў ЖЭС або РДЦ не даў вынікаў, звяртайцеся за тлумачэннямі пісьмова. У ЖЭС або РДЦ, у сваю чаргу, абавязаныя будуць даць вам пісьмовы адказ. 3. Калі адказ з ЖЭС вам падаецца непераканаўчым і дамагчыся пераразліку вы не здолелі, звяртайцеся ў вышэйшую арганізацыю – ЖРЭО свайго раёна – у пісьмовай форме. Калі і там вам не дапамогуць, тэлефануеце на "гарачую лінію" УЖХ Менгарвыканкама. Нумар тэлефона: 227 49 46. 4. Усталёўвайце індывідуальныя лічыльнікі – прыборы ўліку выдаткаў халоднай і гарачай вады. У гэтым выпадку вы сапраўды будзеце ведаць, што плаціце толькі за спажытую ваду. 5. Пракантраляваць правільнасць тарыфаў у жыроўцы можна. Трэба патэлефанаваць у службу даведак 075 або зазірнуць на сайт разлікова-вылічыльнага цэнтра УЖХ Менгарвыканкама www.komplat.by. "КП" в Беларуси"
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|