Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь хоча пампаваць каспійскую нафту 15:24, 07/02/2007
Беларусь мае тэхнічную магчымасць рэверсіўна прапамоўваць з тэрыторыі Украіны каспійскую нафту, адзначыў на прэс-канферэнцыі ў Менску генеральны дырэктар прадпрыемства “Гомельтранснафта “Дружба” Аляксей Касцючэнка.
“Тэхнічна гэта магчыма. Ідзе пераабвязанне помпавых агрэгатаў: адна з труб працуе ў рэверсіўным напрамку”, – растлумачыў ён.
Пры гэтым А.Касцючэнка падкрэсліў, што практычнае ўвасабленне гэтай ідэй будзе здзяйсняцца толькі з згоды і ў супрацоўніцтве з украінскім бокам, перадае “Інтэрфакс”.
Акрамя таго, А.Касцючэнка лічыць цікавым выкарыстаць нафту паўночнага напрамку праз полацкі нафтаправод. “Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу шукаць альтэрнатыўныя шляхі. Яйкі складаць у адзін кошык розуму шмат не трэба”, – зазначыў гендырэктар прадпрыемства “Гомельтранснафта “Дружба” і дадаў, што “энергетычная бяспека – у альтэрнатыўных крыніцах”.