Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Апытанне: расейцы не лічаць сябе еўрапейцамі 14:02, 07/02/2007
Вынікі апытання насельніцтва, праведзенага па заказу “Цэнтра ЕЗ–Расея” паказалі, што большасць жыхароў Расеі не лічаць сябе еўрапейцамі, і амаль палова расейцаў успрымае Еўрапейскі Звяз як пагрозу.
З прыкладна 2000 апытаных дарослых грамадзянаў РФ 71% паведамілі, што не лічаць сябе еўрапейцамі ці еўраазіятамі , а 45% сказалі, што бачаць у Еўрапейскім Звязе пагрозу. Пры гэтым чвэрць апошніх мяркуюць, што Расея можа пазбавіцца сваёй фінансавай і эканамічнай незалежнасці, паведамляе “Інтэрфакс”.
Большасць расейцаў (75%) лічаць Расею асаблівай краінай, якой патрэбны ўласны шлях развіцця, а 15% заклапочаныя магчымай стратай палітычнай незалежнасці краіны.
Акрамя таго, паводле дадзеных апытання, большасць жыхароў Расеі лічаць балтыйскія дзяржавы – Латвію, Літву і Эстонію – недружалюбнымі, а 22% паведамілі, што, на іх думку, лепшы сябар Расеі – Нямеччына. Пры гэтым траціна апытаных назвала краіны ЕЗ суседзямі і партнёрамі, з якімі варта развіваць доўгатэрміновыя стасункі, а 29% бачаць у ЕЗ галоўнага гандлёвага партнёра Расеі.