Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Закрыццё нафтаправода «Дружба» не прынясе Польшчы вялікіх праблем 11:06, 07/02/2007
Планы расейскай кампаніі “Транснефть” наконт магчымасці будаўніцтва новага адгалінавання нафтаправода ў абыход Беларусі, пасля чаго можна будзе зачыніць нафтаправод “Дружба”, не вельмі закране Польшчу. Такую думку ў гутарках з “Інтэрфаксам” выказалі польскія аналітыкі, якія спецыялізуюцца на пытаннях энергетыкі.
“Калі закрыецца нафтаправод “Дружба”, мы здолеем атрымоўваць нафту цераз марскі тэрмінал Нафтапорт, у якога ёсць магчымасці, дастатковыя для таго, каб цалкам забяспечыць польскія нафтаперапрацоўчыя заводы, – паведаміў аналітык Інстытута ўсходніх даследаванняў Рафаль Пачкоўскі. – У нас ёсць заключаныя кантракты, і як будзе паступаць нафта – гэта не наша праблема”.
“Было б дзіўна, калі б расейцы сапраўды закрылі нафтаправод “Дружба”, бо гэты крок не мае эканамічных падстаў. Вядома, у нас ёсць Нафтапорт, але калі існуюць наземныя нафтаправоды, яны павінны выкарыстоўвацца, таму перад закрыццём нафтаправода бакі спачатку павінны дамовіцца пра працяг паставак, – сказаў у сваю чаргу аналітык Інстытута Сабескага Томаш Хмаль. – Гэты праект цяжка зразумець, я не магу знайсці для яго рацыянальнага тлумачэння. Гэтае рашэнне, падаецца больш палітычным, чым эканамічным”.
Па нафтаправодзе “Дружба” ў прыватнасці здзяйсняюцца пастаўкі нафты ў Польшчу і Нямеччыну. На пачатку гэтага года з прычыны спрэчак вакол цэнаў на нафту паміж Расеяй і Беларуссю перарываліся пастаўкі ў Заходнюю Еўропу.