Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 78 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксандр Мілінкевіч даў інтэрв’ю «Reuters»
10:24, 07/02/2007

6 лютага лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч даў інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву “Reuters”. У гэты ж дзень інтэрв’ю агенцтву, нагадаем, даў Аляксандр Лукашэнка.

У інтэрв’ю “Reuters” Аляксандр Мілінкевіч заявіў аб гатоўнасці пачаць дыялог з уладай і садзейнічаць у нармалізацыі эканамічных і палітычных кантактаў Беларусі і Еўрапейскага саюза:

- Калі б улада пачала рэформы, я гатовы аказаць дапамогу ў прыцягненні ў Беларусь еўрапейскіх рэсурсаў. Калі ўлада пачне выконваць пэўныя ўмовы, як Еўропа, так і мы, дэмакратычныя сілы, адкрытыя да супрацоўніцтва. Я гатовы да сумесных, узгодненых дзеянняў, але режим павінен пачаць вызваляць палітычных зняволеных, даць свабоду прэсе, партыям і грамадскім арганізацыям. Пасля выканання гэтых умоваў, я першы выступлю за аднаўленне эканамічных і палітычных кантактаў Еўропы з Беларуссю, - сказаў Аляксандр Мілінкевіч у інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву "Reuters".

Аляксандр Мілінкевіч заявіў, што адмовай ад прапановаў аб’яднанай Еўропы Аляксандр Лукашэнка ставіць Беларусь на мяжы самаізаляцыі, а беларускі народ выракае на перспектыву збяднення.

- Упэўнены, што ўлада да канца яшчэ не адчула ўсёй небяспекі, якая пагражае ў сённяшняй сітуацыі беларускай эканоміцы. Яна думае, што існуючая камандная сістема кіравання эканомікай яшчэ мае рэзервы і рэсурсы. Гэта памылка, якая будзе дорага каштаваць беларусам. Пытанне ў тым, на якія крокі ўлада сёння гатовая пайсці, каб выправіць сітуацыю. Я не хачу, каб у краіне здарыўся абвал эканомікі. Я катэгарычна супраць эканамічных санкцый у дачыненні Беларусі, - сказаў Аляксандр Мілінкевіч у інтэрв’ю.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: