Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рубінаў: Беларускія тавары выцясняюць з расейскіх рынкаў 12:27, 07/02/2007
Падвышэнне кіраўніцтвам Расеі цэнаў на нафту і газ для Беларусі накіраванае на паніжэнне канкурэнтаздольнасці беларускіх тавараў, паведаміў у Менску першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Анатоль Рубінаў падчас выступу на агульным сходзе Нацыянальнай Акадэміі навук. “Расея, безумоўна, абышлася з Беларуссю не па-саюзніцку, не па-сяброўску. Дакладней, не Расея, а яе кіраўніцтва”, – адзначыў А.Рубінаў.
На яго думку, увядзенне цэнаў на энерганосьбіты для Беларусі на ўзроўні, які значна перавышае расейскі, – “абсалютна нярынкавы метад адміністрацыйнага ціску з мэтай выцяснення беларускіх тавараў з расейскіх рынкаў”. Першы намеснік кіраўніка адміністрацыі звярнуў увагу на тое, што Расея “з яе багаццем не здольная вытрымаць падвышэнне цэнаў на газ больш як на 15%, а для Беларусі цэны падвышаныя ў 2 разы”, паведамляе “Інтэрфакс”.
А.Рубінаў таксама падкрэсліў, што Расея нясе гістарычную адказнасць за Беларусь. Ён растлумачыў, што мае на ўвазе прамысловы патэнцыял, які дастаўся Беларусі і які арыентаваны ў рамках эканомікі СССР на танныя энергарэсурсы.
Ён таксама перакананы, што пры распадзе Савецкага Саюза было б справядлівым, калі б Беларусь атрымала доступ да здабычы нафты і газу ў прапорцыі, адпаведнай узроўню суадносінаў беларускай і саюзнай эканомікі.
А.Рубінаў падкрэсліў таксама, што “непрыкрытая эканамічная агрэсія з боку Расеі ў наш адрас прывяла да адваротнага эфекту – народ яшчэ больш згуртаваўся вакол прэзідэнта Беларусі”.
“Усе зразумелі: менавіта Лукашэнка з’яўляецца гарантам існавання суверэннай і незалежнай дзяржавы, а менавіта таму ён падвергнуўся такім атакам з боку Расеі”, – адзначыў А.Рубінаў.