Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 89 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з новым прэзідэнтам Еўрапарламента
18:42, 08/02/2007


 ПАЛIТЫКА 

Андрис Пибалгс: Энергетическая политика ЕС может стать началом новой промышленной революции
18:10, 08/02/2007

Способам разрешения нынешних проблем, возникающих перед европейской энергетической политикой, был посвящен доклад Европейского Комиссара по энергетическим вопросам Андриса Пибалгса, озвученный 7 февраля на брюссельском семинаре «Энергетические вызовы Европы».

Еўракамісія гатовая дапамагчы Беларусі з рэформамі
17:41, 08/02/2007

Еўрапейская камісія гатовая даць кансультатыўную і тэхнічную дапамогу Беларусі ў абмен на некаторыя “паслабленні” рэжыму. Пра гэта паведаміў сёння дырэктар Дэпартамента знешніх стасункаў Еўракамісіі Энэка Ландабуру (Eneko Landaburu) падчас канферэнцыі “Еўразвяз і Беларусь: новыя выклікі”, арганізаванай у Еўрапарламенце найбуйнейшай фракцыяй Еўрапейскай народнай партыі – Еўрапейскія дэмакраты. Нагадаем, што ў канферэнцыі ў Брусэлі ўдзельнічае дэлегацыя беларускай апазіцыі на чале з лідэрам дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандрам Мілінкевічам.

Правительство ужесточило порядок предоставления бюджетных средств
17:17, 08/02/2007

Правительство Беларуси запретило бюджетным организациям заключать договоры о поставке товаров (выполнении работ, оказании услуг), не обеспеченные плановыми ассигнованиями. Это предусмотрено постановлением Совмина N118, которое размещено на сайте НЦПИ, сообщает «Интерфакс». При этом плановые ассигнования должны быть утверждены Минфином и финуправлениями исполнительных или распорядительных органов.

Мікалай Халезін: «Былі ў найноўшай гісторыі і факты лібералізацыі аўтарытарных рэжымаў»
16:59, 08/02/2007

“Сам па сабе зварот лідэра апазіцыі да кіраўніка цяперашняй беларускай улады – факт сталасці дэмакратычных сілаў і ўзважанага падыходу да сітуацыі. Магу да гэтага дадаць, што дадзены зварот сведчыць пра сталасць Аляксандра Мілінкевіча. Як палітыка і грамадскага дзеяча. Гісторыя такія факты ведае: Вацлаў Гавел звяртаўся з лістом да Густава Гусака, прызываў камуністычныя ўлады Чэхаславакіі да дыялогу; Далай Лама заклікаў кіраўнікоў кітайскіх камуністаў да абмеркавання праблем Тыбету; Нельсан Мандэла заклікаў прэзідэнта ПАР Дэ Клерка да спынення палітыкі апартэіду”, – паведаміў вядомы драматург і журналіст Мікалай Халезін, каментуючы прэс-цэнту Хартыі’97 зварот лідэра дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча да Аляксандра Лукашэнкі з заклікам пачаць дыялог з апазіцыяй дзеля будучыні Беларусі.

Беларусы не хочуць аддаваць уладам акцыі прадпрыемстваў
16:35, 08/02/2007

У Беларусі вельмі складана ідзе працэс рэструктурызацыі запазычанасці буйных прамысловых прадпрыемстваў у абмен на перадачу акцый ва ўласнасць дзяржавы, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску першы намеснік старшыні Вышэйшага гаспадарчага суду (ВГС) Беларусі Яўген Смірноў.

Эксперты чакаюць сур’ёзнага рэальнага росту плацяжоў ЖКГ у Беларусі
16:30, 08/02/2007

Паводле службоўцаў, у Беларусі ў гэтым годзе больш не будзе падвышэння кошту паслуг ЖКГ для насельніцтва. Аднак, на думку экспертаў, дзяржава ў любым выпадку здолее знайсці магчымасць выпатрабаваць дадатковую плату за ваду, ацяпленне і электраэнергію.

Лукашэнка: «Не павінна быць ніякіх празмернасцяў»
15:45, 08/02/2007

Нацыянальная праграма дэмаграфічнай бяспекі не павінна спараджаць утрыманства, адзначыў Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па праекце гэтай праграмы на 2007–2010 гады.

У Н’ю-Йорку адбудзецца паказ фільма «Плошча»
15:35, 08/02/2007

18 лютага ў 12:30 у грамадскай залі Катэдральнага сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбудзецца паказ фільму Юрыя Хашчавацкага «Плошча».

У Беларусі на аднаго жыхара прыходзіцца 2.1 тысячы кубаметраў газу
15:23, 08/02/2007

Каб задаволіць запатрабаванні аднаго жыхара краіны неабходна выкарыстаць 2,1 тысячы кубаметраў газу. Эфектыўнасць выкарыстання энергарэсурсаў у 2–3 разы ніжэйшая, чым у развітых краінах. Пра гэта, як паведамляе карэспандэнт ІА REGNUM, распавёў 8 лютага на прэс-канферэнцыі намеснік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур. Паводле яго слоў, энергаспажыванне на аднаго чалавека ў Бельгіі, Аўстрыі і Нямеччыне складае 700–800 кубаметраў газу, у Паўночных краінах, як Швецыя і Фінляндыя – 1000 кубаметраў.

«Міжнародная амністыя» заклікае да ратыфікацыі Канвенцыі супраць гвалтоўных знікненняў
15:08, 08/02/2007

Праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” заклікала ўсе дзяржавы да хутчэйшага падпісання, ратыфікацыі і выканання Міжнароднай канвенцыі аб абароне ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў, аднагалосна прынятай Генеральнай асамблеяй ААН 20 снежня 2006 года.

Прэм’ер-міністр Літвы: «Магчыма, Беларусь пойдзе па дэмакратычным шляху развіцця»
14:08, 08/02/2007

Дэклараванае жаданне Менска палепшыць стасункі з Захадам пасля “энергетычнага канфлікту” з Масквой можа быць знакам таго, што Беларусь пойдзе па дэмакратычным шляху развіцця, лічыць прэм’ер-міністр Літвы Гядымінас Кіркілас. “Магчыма, у Беларусі, у яе ўрадзе і кіраўніцтве, адбываецца ўсведамленне таго, што аднабаковая палітыка не прыносіць добрых вынікаў, асабліва ў такой геапалітычнай сітуацыі, у якой знаходзіцца Беларусь. Калі гэты паварот з’яўляецца знакам таго, што ў Беларусі змяняецца сітуацыя, магчыма, дзякуючы гэтаму ўсведамленню, Беларусь хоць трохі зверне на шлях дэмакратыі”, – сказаў прэм’ер у чацвер у інтэрв’ю літоўскай радыёстанцыі Ziniu radijas.

Грызлоў: Будаванне «саюзнай дзяржавы» пад пагрозай
13:36, 08/02/2007

Старшыня Дзярждумы Барыс Грызлоў перакананы, што будаванне “саюзнай дзяржавы” Расеі і Беларусі сёння знаходзіцца пад пагрозай. Пра гэта, як паведамляе карэспандэнт “Росбалта”, спікер распавёў сёння ў гутарцы з журналістамі ў Дзярждуме. “Нам трэба захаваць магчымасць “саюзнага” будавання, сёння гэтая тэма пад пагрозай”, – сказаў Грызлоў.

МЗС заклікае да перамоваў
13:23, 08/02/2007

Профільныя ведамствы Беларусі і Расеі павінны вырашыць сітуацыю з выдачай дазволаў беларускім перавозчыкам. “У нас існуе пагадненне СНД аб супрацоўніцтве ў галіне транспарту, ёсць камісія па функцыянаванні агульнай транспартнай сістэмы “саюзнай дзяржавы”, экспертам варта садзіцца і дамаўляцца”, – адзначыў на брыфінгу ў Менску прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства Андрэй Папоў.

Хадаркоўскага прызналі палітвязнем
12:44, 08/02/2007

Расейскія праваабаронцы ў сераду афіцыйна заявілі, што лічаць Міхаіла Хадаркоўскага і ўсіх іншых фігурантаў так званай “справы ЮКОСа” ахвярамі палітычных рэпрэсій. Пра гэта паведаміла старшыня Маскоўскай Хельсінкскай групы Людміла Аляксеева.

«Gazeta Wyborcza»: «У Беларусі будзе круглы стол?»
12:41, 08/02/2007

Польская прэса піша сёньня пра прапанову Аляксандра Мілінкевіча Аляксандру Лукашэнку пачаць дыялёг дзеля дабра краіны. “У Беларусі будзе круглы стол?” – артыкул з такім загалоўкам зьмяшчае “Gazeta Wyborcza”.

Забаронены канцэрт з нагоды Дня сьвятога Валянціна
12:01, 08/02/2007

У Менску забаронены канцэрт, які меў адбыцца напярэдадні Дня сьвятога Валянціна 13 лютага. Адміністрацыя Дому літаратара, дзе плянавалася імпрэза, тлумачыць гэта тэхнічнымі прычынамі. Арганізатары акцыі – камісія па культуры партыі БНФ і сябры кампаніі “За свабоду” – называюць забарону палітычна матываванай.

Сёньня дзень народзінаў палітвязьня Артура Фінькевіча
11:26, 08/02/2007

Сёньня, 8-га лютага, адзін зь лідэраў «Маладога Фронту», палітвязень Артур Фінькевіч, адзначае свой Дзень народзінаў. У гэтае сьвята хлопец вымушаны знаходзіцца ў магілёўскае спецкамэндатуры, дзе «маладафронтавец» адбывае пакараньне. У мінулым годзе Артур Фінькевіч быў пакараны двума гадамі абмежаваньня волі за палітычныя графіці. Прэс-цэнтр і аргкамітэт Хартыі’97 шчыра віншуе Артура Фінькевіча. За нашу і Вашу свабоду!

Чаргінец: улада можа адрэагаваць пазітыўна
11:17, 08/02/2007

Сябра “савету рэспублікі” “нацыянальнага сходу” Мікалай Чаргінец кажа, што ўлада разгледзіць прапанову Аляксандра Мілінкевіча распачаць дыялог. У інтэрв`ю польскай "Gazecie Wyborczej" ён заявіў літаральна наступнае: “Змест ліста Мілінкевіча ведаю. Калі ў тым, што піша Аляксандр Мілінкевіч мы знойдзем карысныя рэчы, улада адрэагуе пазітыўна”.

Аляксандр Мілінкевіч сустрэнецца з дэпутататамі Еўрапарламента
10:47, 08/02/2007

Сёння, 8 лютага, распачаўся аднадзённы візіт Аляксандра Мілінкевіча ў Брусэль. У межах Дня Беларусі ў Еўрапарламенце, арганізаванага фракцыяй Еўрапейскай народнай партыі-Еўрапейскія дэмакраты, лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл правядзе таксама шэраг важных сустрэч і перамоваў з кіраўніцтвам Еўрапарламента.

«КоммерсантЪ»: «Разворот Беларуси на Запад может стать реальной перспективой»
10:27, 08/02/2007

Агентство Reuters вчера опубликовало текст интервью Александра Лукашенко, в котором он заявил, что внешняя политика Минска, ориентированная на Россию, была ошибочной. Кроме того, он пообещал выставить Москве счет за пользование военными объектами и транзит в Калининградскую область. По данным газеты «Коммерсант», в Москве уже готовятся к ответным мерам и идти на уступки Беларуси не намерены. Зато у батьки появился неожиданный союзник: оппозиция готова помочь ему в борьбе с Россией и примирении с Западом, -- пишет газета.

Амбасадар Расеі ў Беларусі: Мы адкінулі ўсялякія недамоўленасці
10:08, 08/02/2007

Пачатак года адзначыўся крызісам у беларуска-расейскіх стасунках. Пасля падвышэння цэнаў на газ і ўвядзення пошліны на пастаўкі расейскай нафты Менск рэзка крытыкаваў палітыку Масквы. Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў у інтэрв’ю “Времени новостей” паведаміў, што сёння ідзе гаворка пра перавод стасункаў з Беларуссю на рынкавыя рэйкі. “Дакументы, падпісаныя ў галіне энерганосьбітаў, азначаюць толькі тое, што мы пачалі працаваць над саюзным будаваннем, адкінуўшы ўсялякія недамоўленасці”, – сказаў амбасадар.

Пры перадачы Расеі «Белтрансгаза» ўзніклі праблемы
09:54, 08/02/2007

Працэс стварэння беларуска-расейскага сумеснага прадпрыемства на базе ААТ “Белтрансгаз” не абыходзіцца без праблем. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА генеральны дырэктар ААТ “Белтрансгаз” Зміцер Казакоў. “Але гэта натуральна, бо ўпершыню ў Беларусі рэалізуецца такі глабальны праект”, – растлумачыў Зміцер Казакоў.

У гэтым годзе Закон аб друку не будзе разглядацца
09:46, 08/02/2007

У гэтым годзе беларускія “парламентары” не плануюць разглядаць новую рэдакцыю Закона аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі. Пра гэта ў інтэрв’ю БелаПАН паведаміў сябра камісіі па правах чалавека, нацыянальных стасунках і СМІ “палаты прадстаўнікоў” “нацыянальнага сходу” Аляксандр Свірыд. Па яго словах, праект закону ў ніжнюю палату пакуль не паступіў, бо знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі.

Беларусь патрапіла ў абаронны «чорны спіс» ЗША
09:37, 08/02/2007

Адміністрацыя Джорджа Буша ўвяла забарону на ўсе абаронныя пастаўкі з ЗША ў Венесуэлу, унесла ў спіс краіны, якім ліцэнзіі на такія пастаўкі больш не выдаюцца. Як паведамілі РІА “Новости” у дзярждэпартаменце ЗША, адпаведнае распараджэнне было падпісанае яшчэ 12 студзеня, 7 лютага яно ўступіла ў сілу. Паводле распараджэння, з сённяшняга дня ў Венесуэлу забаронена пастаўляць амерыканскія ўзбраенні, а таксама тавары і паслугі абароннага характару. “Палітыкай ЗША з’яўляецца адмова ў выдачы ліцэнзій і іншых дазволаў на экспарт і імпарт абаронных тавараў і абаронных паслуг, якія прызначаныя для вызначаных краін або якія паступаюць з гэтых краін. Дадзеная палітыка распаўсюджваецца на Беларусь, Кубу, Іран, Паўночную Карэю, Сірыю, Венесуэлу і В’етнам”, – гаворыцца ў тэксце распараджэння, падпісанага намеснікам дзяржсакратара ЗША па кантролі над узбраеннямі і па міжнароднай бяспецы Робертам Джозафам.

Беларуская апазіцыя працягнула Лукашэнку руку
09:36, 08/02/2007

Аляксандр Лукашэнка ўпершыню атрымаў прапанову аб супрацоўніцтве ад апазіцыі. Палітычныя апаненты папрасілі Лукашэнку не толькі дазволіць правядзенне 25 сакавіка масавай акцыі ў цэнтры Менска, але і асабіста ўзяць у ёй удзел. Акцыю плануюць прымеркаваць да 89-й гадавіны ўтварэння Беларускай народнай рэспублікі. Апазіцыя ўпэўненая, што “такая акцыя толькі падкрэсліць у вачах міжнароднай супольнасці ўяўленне пра Беларусь як пра сапраўды незалежную і суверэнную дзяржаву”, пішуць “Новые известия”.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
У Менску падаражэлі рэстарацыі і дыскатэкі
10:45, 08/02/2007


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Интернет-торговле остался один месяц
16:20, 08/02/2007

До вступления в силу нового указа об интернет-торговле остался один месяц, однако у многих владельцев интернет-магазинов остается масса вопросов. Разработана ли форма документа, который должен предоставляться Государственным центром безопасности информации при Президенте Республики для изменения лицензии? Где находится данная организация?

Половина жилых домов в Минске не соответствуют требованиям безопасности
15:31, 08/02/2007

Как сообщили в минском Управлении внутренних дел, это стало одной из причин многочисленных квартирных краж. Недоработки в проектах жилых домов неоднократно использовали в преступных целях так называемые воры-спелеологи. Они действовали в столице на протяжении года. Пострадавшие – жители верхних этажей многоэтажек. Преступники проникали в квартиры через канализационные шахты. Добычей воров становились деньги и ценности.

Дело о Джем-банке может выйти за пределы белорусского законодательства
15:20, 08/02/2007

Первый заместитель председателя Высшего хозяйственного суда Беларуси Евгений Смирнов считает, что дело о Джем-банке может выйти за пределы существующего в Беларуси законодательства.

Пинчанин стрелял из охотничьего ружья в окно детского сада
15:19, 08/02/2007

В Беларуси 50-летний ранее судимый житель деревни Пинковичи Пинского района открыл огонь в окно детского сада. В отношении преступника возбуждено уголовное дело по статье 339 часть 3 УК Беларуси (особо злостное хулиганство). Пострадавших в результате стрельбы нет.

Египет: суд над блоггером
15:12, 08/02/2007

Правозащитная организация «Международная амнистия» призвала к немедленному и безусловному освобождению Карима Амера, первого египетского блоггера, представшего перед судом за ведение интернет-дневников, в которых он критиковал действия религиозных властей университета Аль-Азхар, президента Египта Хосни Мубарака и ислам.

Таварны цягнік сутыкнуўся з маршрутным таксі
12:52, 08/02/2007

Сёння прыкладна а 10 гадзіне раніцы на чыгуначным пераездзе ў пасёлку Буйнічы Магілёўскага раёна таварны цягнік сутыкнуўся з маршрутным таксі маркі “Газэль”. У выніку сутыкнення пацярпеў кіроўца маршруткі, які з цяжкімі траўмамі дастаўлены ў гарадскі шпіталь. На шчасце, пасажыраў у таксі не было. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старэйшы дзяржінспектар УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Буграцэвіч.

В Кобрине строится Суворовский храм-памятник
12:34, 08/02/2007

На самой высокой точке Кобрина завершена закладка фундамента под строительство Суворовского храма-памятника. Это уже не первая попытка возвести в райцентре Брестчины церковь в честь российского полководца.

Минобразования усилит контроль за детьми, отданными на международное усыновление
12:03, 08/02/2007

Министерство образования Республики Беларусь усилит контроль за качеством жизни белорусских детей, которые были отданы на международное усыновление, под опеку или попечительство в иностранные семьи. Это предусмотрено в положении «О порядке международного усыновления (удочерения) и установления международных опеки, попечительства над детьми», которое утверждено Постановлением Совета Министров от 31 января 2007 года № 122.

ГУУС: У Менску будзе ўдасканаленая сістэма відэаназірання
10:18, 08/02/2007

У гэтым году ў Менску будзе ўдасканаленая сістэма відэаназірання. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі начальнік ГУУС Менгарвыканкама генерал-маёр Анатоль Куляшоў.

Электрычнасць будзе каштаваць па-рознаму
09:57, 08/02/2007

Урад Беларусі ўсталяваў дыферэнцыяваныя па часовых перыядах тарыфы на электрычную энергію для насельніцтва. Такое рашэнне прынятае пастановай Савета Міністраў №116 ад 30 студзеня 2007 года.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: