Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандр Мілінкевіч сустрэнецца з дэпутататамі Еўрапарламента 10:47, 08/02/2007
Сёння, 8 лютага, распачаўся аднадзённы візіт Аляксандра Мілінкевіча ў Брусэль.
У межах Дня Беларусі ў Еўрапарламенце, арганізаванага фракцыяй Еўрапейскай народнай партыі-Еўрапейскія дэмакраты, лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл правядзе таксама шэраг важных сустрэч і перамоваў з кіраўніцтвам Еўрапарламента.
Тэмамі перамоваў стануць актуальныя пытанні палітыкі ЕС у дачыненні да Беларусі, а таксама перспектывы аднаўлення эканамічнага і палітычнага супрацоўніцтва аб’яднанай Еўропы з нашай краінай. Запланаваныя сустрэчы з старшынём Камітэта па міжнародных справах Еўрапарламента Яцэкам Сарыюшам-Вольскім (Jacek Saryusz Wolski), а таксама лідэрам парламенцкай фракцыі Еўрапейскай народнай партыі-Еўрапейскія дэмакраты (ЕPP-ED) Жозефам Даулам (Joseph Daul).
Падчас Дня Беларусі ў Еўрапарламенце адбудзецца шырокае абмеркаванне палітычнай сітуацыі ў Беларусі і верагодных сцэнароў яе развіцця. Удзел у абмеркаванні возьмуць дэпутаты Еўрапарламента, прадстаўнікі Рады ЕС, ПАРЕ, дзярждэпартамента ЗША.
Разам з Аляксандрам Мілінкевічам у Брусэлі знаходзяцца старшыня ПБНФ Вінцук Вячорка, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна і сацыёлаг Андрэй Вардамацкі.