Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 89 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Міжнародная амністыя» заклікае да ратыфікацыі Канвенцыі супраць гвалтоўных знікненняў
15:08, 08/02/2007

Праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” заклікала ўсе дзяржавы да хутчэйшага падпісання, ратыфікацыі і выканання Міжнароднай канвенцыі аб абароне ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў, аднагалосна прынятай Генеральнай асамблеяй ААН 20 снежня 2006 года.

Дзяржавы таксама павінны ўвесці дзейсныя законы для яе рэалізацыі згодна з сваімі міжнароднымі абавязальніцтвамі, каб сумеснымі намаганнямі пакласці канец аднаму з самых грубых парушэнняў правоў чалавека.

Канвенцыя стала вынікам працяглай працы па барацьбе з бесперапыннай праблемай гвалтоўных знікненняў сродкамі міжнароднага права, адзначае МА.

Згодна з яе патрабаваннямі да краін-удзельніц, любая дзяржава, якая знойдзе на падкантрольных ёй тэрыторыях чалавека, падазраванага ў здзяйсненні гвалтоўных знікненняў дзе-небудзь у свеце, павінна перадаць справу ў свае ўпаўнаважаныя органы для крымінальнага пераследу. Выключэнні складаюць выпадкі, калі дзяржава выдае падазраванага іншай дзяржаве або перадае яго або яе Міжнароднаму крымінальнаму суду, перадае інфармацыйнае агенцтва “ПРИМА-News”.

Краіны-ўдзельніцы павінны сачыць, каб у іх прававой сістэме было прадугледжанае права пацярпелых ад гвалтоўных знікненняў на атрыманне кампенсацый. Канвенцыя патрабуе ад дзяржаў стварэння строгіх гарантый для абароны асоб, пазбаўленых свабоды, у тым ліку ўвядзення абсалютнай забароны на таемнае затрыманне. Яна накіраваная на высвятленне месцазнаходжання “зніклых” і рашэнне праблем, з якімі сутыкаюцца іх дзеці і сваякі. Яна прадугледжвае стварэнне экспертнага камітэта, упаўнаважанага назіраць за захаваннем Канвенцыі і прымаць меры па асобных справах.

З пункту гледжання патэнцыйнай выніковасці, Канвенцыя супраць гвалтоўных знікненняў – адна з самых магутных канвенцый у галіне правоў чалавека, калі-небудзь прынятых ААН, адзначае МА.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: