Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 89 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Грызлоў: Будаванне «саюзнай дзяржавы» пад пагрозай
13:36, 08/02/2007

Старшыня Дзярждумы Барыс Грызлоў перакананы, што будаванне “саюзнай дзяржавы” Расеі і Беларусі сёння знаходзіцца пад пагрозай. Пра гэта, як паведамляе карэспандэнт “Росбалта”, спікер распавёў сёння ў гутарцы з журналістамі ў Дзярждуме. “Нам трэба захаваць магчымасць “саюзнага” будавання, сёння гэтая тэма пад пагрозай”, – сказаў Грызлоў.

У канцы студзеня, нагадаў ён, у Дзярждуме адбылося пашыранае паседжанне Савета палаты з удзелам прадстаўнікоў міністэрстваў эканамічнага развіцця, абароны, прамысловасці і энергетыкі, на якім абмяркоўваліся пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Расеі і Беларусі. Па выніках дыскусіі было вырашана падрыхтаваць рэкамендацыі ўраду РФ і саюзным структурам. Праца над гэтым дакументам (яна павінна была завяршыцца да 13 лютага) зацягваецца, бо паступаюць усё новыя і новыя прапановы, у тым ліку ад Падліковай палаты, паведаміў Грызлоў. “Расейска-беларуская тэма набыла рэзананснае гучанне”, – канстатаваў спікер.

Нагадаем, што 25 студзеня падчас выступу на паседжанні Савета Дзярждумы Грызлоў паведаміў, што Расея падтрымлівала і будзе падтрымліваць Беларусь, у тым ліку фінансава-эканамічнымі мерамі, каб абараніць яе суверэнітэт і не дапусціць міжнароднай ізаляцыі. Аднак, падкрэсліў спікер, Масква “нікому не дазволіць выкарыстоўваць гэтую падтрымку супраць нацыянальных інтарэсаў самой Расеі”. “Мы не хочам, каб расейскія грошы накіроўваліся не на рэальнае будаванне “саюзнай дзяржавы”, а на падтрымку міфа пра тое, што яна ўжо ёсць, хоць для гэтага яшчэ вельмі шмат трэба”, – растлумачыў Грызлоў.

На думку спікера Дзярждумы, урад Беларусі, нягледзячы на палітыку максімальнай спрыяльнасці з боку Расеі, “так і не здолеў скарыстацца тымі перавагамі, якія ў яго былі, для поўнамаштабнай мадэрнізацыі эканомікі краіны”.

Дагэтуль у РФ і Беларусі існуюць розныя эканамічныя мадэлі, не уніфікаванае падатковае заканадаўства, не створаная адзіная нарматыўна-прававая база ў дачыненні эмісіі і размяшчэння каштоўных папер, адзначыў Грызлоў. “У гэтай галіне кожная дзяржава працуе па ўласных законах, – падкрэсліў ён. – Тое самае можна сказаць пра палітыку коштаўтварэння ў сферы энергетыкі. У такіх умовах аб’яднанне энергетычных сістэм Расеі і Беларусі практычна немагчымае”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: