Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Н’ю-Йорку адбудзецца паказ фільма «Плошча» 15:35, 08/02/2007
18 лютага ў 12:30 у грамадскай залі Катэдральнага сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбудзецца паказ фільму Юрыя Хашчавацкага «Плошча».
Фільм распавядае пра падзеі сакавіка 2006 года ў Менску, калі дзесяткі тысяч чалавек вышлі на вуліцы абараніць свой выбар і сваю краіну ад фальсіфікацый і татальнай хлусні падчас прэзідэнцкіх выбараў.
«У краіне з’явілася новая сіла. Гэта моладзь, якая мае іншыя каштоўнасці, свае погляды і не баіцца іх адстойваць. Валодае беларускай мовай, добра ведае сваю гісторыю і хоча адрадзіць Беларусь, нягледзячы на ўсе перашкоды», — заявіў Юры Хашчавацкі, калі распавядаў пра свой новы фільм «Плошча».
Сайт belmov.org, паведамляе, што Катэдральны сабор знаходзіцца па адрасе: 401 Atlantic Avenue, Brooklyn, NY 11217; тэлефон для даведак: +17182371600.