Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь патрапіла ў абаронны «чорны спіс» ЗША 09:37, 08/02/2007
Адміністрацыя Джорджа Буша ўвяла забарону на ўсе абаронныя пастаўкі з ЗША ў Венесуэлу, унесла ў спіс краіны, якім ліцэнзіі на такія пастаўкі больш не выдаюцца. Як паведамілі РІА “Новости” у дзярждэпартаменце ЗША, адпаведнае распараджэнне было падпісанае яшчэ 12 студзеня, 7 лютага яно ўступіла ў сілу. Паводле распараджэння, з сённяшняга дня ў Венесуэлу забаронена пастаўляць амерыканскія ўзбраенні, а таксама тавары і паслугі абароннага характару. “Палітыкай ЗША з’яўляецца адмова ў выдачы ліцэнзій і іншых дазволаў на экспарт і імпарт абаронных тавараў і абаронных паслуг, якія прызначаныя для вызначаных краін або якія паступаюць з гэтых краін. Дадзеная палітыка распаўсюджваецца на Беларусь, Кубу, Іран, Паўночную Карэю, Сірыю, Венесуэлу і В’етнам”, – гаворыцца ў тэксце распараджэння, падпісанага намеснікам дзяржсакратара ЗША па кантролі над узбраеннямі і па міжнароднай бяспецы Робертам Джозафам.
Распараджэнне заносіць карэктывы ў наяўны ў ЗША адміністрацыйны дакумент пад назвай “Парадак вядзення міжнароднага гандлю зброяй”, на аснове якога рэгулююцца ўсе экспартна-імпартныя аперацыі абароннага характару.
У “чорным спісе” знаходзяцца Беларусь, Куба, Іран, Паўночная Карэя, Сірыя і В’етнам, для якіх забароненая выдача ліцэнзій на абаронныя экспартныя пастаўкі, а таксама Бірма, Кітай, Ліберыя, Самалі і Судан, у дачыненні якіх працягвае дзейнічаць “эмбарга на пастаўкі ўзбраенняў”.
Раней у гэтым спісе знаходзілася і Лівія, але з сённяшняга дня згодна з распараджэннем у дачыненні Лівіі пачаў дзейнічаць новы парадак, паводле якога ўрад ЗША цяпер можа на “разавай аснове” выдаваць ліцэнзіі і дазволы для паставак у Лівію “несмяротных абаронных тавараў і абаронных паслуг”, а таксама “несмяротных абаронных тавараў у якасці запасных частак для смяротных найменняў”.