Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 89 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У гэтым годзе Закон аб друку не будзе разглядацца
09:46, 08/02/2007

У гэтым годзе беларускія “парламентары” не плануюць разглядаць новую рэдакцыю Закона аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі. Пра гэта ў інтэрв’ю БелаПАН паведаміў сябра камісіі па правах чалавека, нацыянальных стасунках і СМІ “палаты прадстаўнікоў” “нацыянальнага сходу” Аляксандр Свірыд. Па яго словах, праект закону ў ніжнюю палату пакуль не паступіў, бо знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі.

Разам з тым, як паведамілі некаторыя інфармацыйныя агенцтвы, Міністэрства інфармацыі мае намер ініцыяваць унясенне ў закон паправак, якія рэгулююць дзейнасць інтэрнэт-выданняў.

У інтэрв’ю БелаПАН намеснік міністра інфармацыі Ігар Лапцёнак абвергнуў гэтыя паведамленні, аднак паведаміў пра наспелую неабходнасць увесці заканадаўчыя нормы ў дачыненні інтэрнэт-выданняў. Хоць сусветная інфармацыйная павуціна не мае ніякіх абмежаванняў, у ёй павінен існаваць “нейкі парадак”, лічыць намеснік міністра. Па яго словах, самі стваральнікі інтэрнэт-прадуктаў кажуць пра праблему перанасычанасці глабальнай сеткі. “Ужо некалькі гадоў у “палаце прадстаўнікоў” знаходзяцца розныя прапановы па занясенні зменаў у гэты закон, якія паступілі ў тым ліку ад карыстальнікаў Інтэрнэту і распаўсюджвальнікаў інфармацыі. Я думаю, што такія прапановы паступілі і ад журналістаў”, – сказаў І.Лапцёнак.

Намеснік старшыні грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Андрэй Бастунец у інтэрв’ю БелаПАН паведаміў, што ўлады даўно збіраюцца кантраляваць інтэрнэт-выданні і выступаць у ролі своеасаблівага дыспетчара глабальнай павуціны. “Асобы, дзеючыя ў гэтай віртуальнай прасторы, падпадаюць пад дзеянне беларускіх законаў сапраўды гэтаксама, як і журналісты друкаваных СМІ. Так што не адпавядаюць ісціне заявы пра тое, што людзі, якія працуюць у Інтэрнэце, выпалі з сферы прававога рэгулявання”, – адзначыў А.Бастунец. Ён мяркуе, што любыя нарматыўна-прававыя акты, датычныя карыстання сусветнай інфармацыйнай сеткай, могуць быць прынятыя толькі на міжнародным, а не на нацыянальным узроўні. “Спробы рашэння гэтай праблемы на лакальным узроўні толькі абмяжуюць магчымасці карыстальнікаў Інтэрнэтам”, – лічыць А.Бастунец.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: