Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сёньня ў Кастрычніцкім раённым судзе Горадні адбыўся судовы працэс паводле крымінальнай справы Мечыслава Яскевіча — аднаго з кіраўнікоў Саюзу палякаў. Суд прызнаў Яскевіча вінаватым у зьбіцьці мужчыны на тралейбусным прыпынку тры месяцы таму і прысудзіў штраф — 1 мільён 240 тысяч рублёў. Акрамя таго, спадар Яскевіч павінен заплаціць пацярпеламу 500 тысяч рублёў — як маральную кампэнсацыю, паведаміла “Радыё Свабода”.
Недавние заявления Александра Лукашенко свидетельствуют о неожиданном крене в сторону Запада. Причины внезапно возникшего интереса к сближению, несомненно, коренятся в последнем споре вокруг энергоносителей с Россией, его ключевым союзником. При таком состоянии энергетических отношений и угрозе, созданной белорусской экономике повышением цен на энергоносители, Лукашенко хочет, чтобы у него появились новые варианты. Но невозможно представить, что он пойдет хотя бы на минимум политической открытости, которой требует ЕС. Вместо этого он выжидает, надеясь, что его последний гамбит гарантирует ему некоторые уступки Запада и усилит рычаги влияния на Россию - в ожидании более благоприятных обстоятельств после смены руководства этой страны в 2008 г.
“Беларуская апазіцыя аб’ядноўвае ў сабе дэмакратычныя сілы, гэта шырокая кааліцыя, у якой могуць існаваць розныя думкі. Таму натуральна, што ёсць пытанні, па якіх няма адзінага пункту гледжання”, – адзначыў у інтэрв’ю БелаПАН намеснік амбасадара ЗША ў Беларусі Джонатан Мур. Па словах амерыканскага дыпламата, у дэмакратычным руху заўсёды існуе разнастайнасць пунктаў гледжання. У прыватнасці, няма адзінага меркавання ў дачыненні самых блізкіх саюзнікаў Беларусі, эканамічнай мадэлі. “І тое, якое рашэнне тут варта прыняць дэмсілам, павінен выбіраць народ Беларусі – ЗША або ЕЗ не могуць дыктаваць, які сцэнар падыходзіць для рэспублікі”, – падкрэсліў Дж.Мур. Ён адзначыў, што ЗША будуць супрацоўнічаць з “дэмакратычным урадам, абраным беларускім народам”.
Тэму неабходнасці стварэння новай рэдакцыі “Закона аб друку”, а таксама ўнясенне ў яго норм, рэгулюючых дзейнасць інтэрнэт-выданняў, ўздымаюць апошнім часам у СМІ беларускія чыноўнікі. Аб планах унесці ў Закон змяненні, якія будуць рэгуляваць работу журналістаў у Інтэрнэце, заявіў міністр Уладзімір Русакевіч. А на думку Юрыя Кулакоўскага, старшыні парламенцкай камісіі па правах чалавека, нацыянальных зносінах і СМІ, саспела неабходнасць у новым нарматыўным акце.
Аляксандр Лукашэнка паставіў перад пракуратурай краіны задачу навесці парадак у паліўна-энергетычнай сферы. “Прэзідэнт запатрабаваў ад генеральнага пракурора прыняцця вычарпальных мераў па пакрыцці прычыненай дзяржаве шкоды, а таксама праяўленні большай актыўнасці пракурораў у навядзенні належнага парадку ў паліўна-энергетычнай сферы”, – паведамілі “Інтэрфаксу” ў пятніцу ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы па выніках даклада генпракурора Пятра Міклашэвіча.
Беларусь на 20 студзеня практычна цалкам разлічылася за прыродны газ, які пастаўляўся ў рэспубліку ў 2006 годзе з Расеі, паведаміў на паседжанні калегіі ў Гародні намеснік генеральнага дырэктара “Белтрансгаза” Цветамір Сарахан.
Дзяржаўнае вытворчае аб’яднанне “Белтопгаз” лічыць неабходным у 2007 годзе падвысіць цэны на торфабрыкеты для насельніцтва на 10%, паведаміў на паседжанні калегіі Мінэнерга ў Гародні генеральны дырэктар “Белтопгаза” Леанід Рудзінскі.
“Я сачу за прасторай СМІ ўвесь час. І магу сказаць, што за апошнія тры–чатыры гады не было больш варожай прапаганды з боку якой-небудзь дзяржавы былога СССР, як з боку Беларусі і яе лідэра. Проста мы гэтага не прымячалі або рабілі выгляд, што не прымячалі. Да часу мы куплялі яго лаяльнасць за вялізныя грошы. Цяпер, калі мы збіраемся гэта спыніць, Лукашэнка паказаў свой сапраўдны твар”, – адзначыў вядомы расейскі палітолаг Сяргей Карганаў у інтэрв’ю “Российской газете”.
Расея не парушала абавязальніцтваў па пастаўках энерганосьбітаў у Еўропу, абавязальніцтвы былі парушаныя транзітнымі краінамі, паведаміў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў. “Расея, як вы ведаеце, і ў выпадку з Украінай у студзені мінулага года, і ў выпадку з Беларуссю ў поўнай меры выконвала свае кантрактныя абавязальніцтвы. Абавязальніцтвы свае – і ў тым, і ў іншым выпадку – парушалі нашы партнёры, якія з’яўляюцца транзітнымі краінамі. Я магу Вам гарантаваць на 100% , што ніколі, ні пры якіх абставінах Расея не парушыць нешта, пад чым стаіць яе подпіс. Гэта гарантавана”, – сказаў ён у інтэрв’ю нямецкаму часопісу “Дэр Шпігель”.
Пиар-кампания Александра Лукашенко набирает обороты. Не проходит и дня, чтобы глава некогда «союзного государства» не создал информационный повод, позволяющий ему засветиться на страницах как европейских, так и российских газет. Последний из этих залпов был дан Лукашенко в интервью "Рейтер" и газете "Вельт".
Пра гэта 8 лютага на ранішнім паседжанні Еўрапарламента паведаміла жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Ірына Казуліна. Яна падзякавала старшыні Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы Рэнэ ван дэр Ліндэну за яго нядаўні візіт у Беларусь. Яна лічыць, што вынікі гэтага візіту маюць станоўчае значэнне. “І тое, што беларускія ўлады дазволілі амбасадару Нямеччыны сустрэцца з Аляксандрам Казуліным – гэта ўжо вынік, няхай і невялікі”, – сказала Ірына Казуліна.
Экс-кандыдат у прэзідэнты, лідэр БСДП (Грамада) Аляксандр Казулін вітае правядзенне ў Менску масавых акцый апазіцыі і салідарны з іх удзельнікамі. Пра гэта БелаПАН паведаміў адвакат палітыка Ігар Рынкевіч, які сёння сустрэўся ў калоніі “Віцьба–3” з сваім падабаронным.
“Расiя ў адносiнах да Беларусi паступiла, мякка кажучы, вельмi непрыгожа i нядобрасумленна, — сказаў ”Народнай волi" старшыня прэзiдыума Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, былы кiраўнiк Адмiнiстрацыi прэзiдэнта Мiхаiл Мяснiковiч, выказваючы сваё стаўленне да праблемы з энерганосьбiтамi. — Дакладней, не Расiя, а асобныя службовыя асобы. А палiтыкi пагадзiлiся... Я лiчу, што гэта няправiльна. Ёсць каштоўнасцi, якiя нельга вымяраць доларамi i рублямi.
“Лукашэнка насамрэч не імкнецца на Захад, а хоча зноў дамовіцца з Расеяй. А яго празаходнія рэверансы, хутчэй, павінны разглядацца як апошні пагражальны сігнал Маскве”, – такую думку ў інтэрв’ю “Российской газете” 9 лютага выказаў эксперт Нямецкага савета па знешняй палітыцы Аляксандр Рар.
Кіраўнік наглядальнага савета кампаніі North Stream Герхард Шродар учора ў Брусэлі правёў акцыю ў абарону праекту па будаўніцтве газаправода “Паўночны паток” па дне Балтыйскага мора. Разам з кіраўніком кампаніі Маціасам Варнігам экс-канцлер ФРГ правёў перамовы з камісарам ЕЗ па энергетыцы Андрысам Пібалгсам, а таксама з сваім калегам па сацыял-дэмакратычнай партыі, еўракамісарам па прамысловасці Гюнтерам Ферхойгенам. Як стала вядома, спадар Ферхойген сказаў, што камісія ЕЗ разглядае будаўніцтва газаправода ў якасці “прыярытэту”. Для эмісараў “Паўночнага патоку” гэта цяпер дастаткова важная ацэнка: двуадзіная задача спадароў Шродара і Варніга складаецца з прыцягнення на свой бок не толькі буйных інвестараў, але і ўплывовых еўрапейскіх палітыкаў, піша «Время новостей».
Злучаныя Штаты заклікалі Еўразвяз “не адмаўляцца ад жорсткага падыходу” да цяперашняга кіраўніцтва Беларусі, піша расейская газета “Известия”. Як паведаміў намеснік памочніка дзяржсакратара Дэвід Крэмер падчас спецыяльных канфідэнцыяльных кансультацый па Беларусі, што адбыліся ўчора ў Брусэлі, ЗША і Еўразвяз “не павінны ахвяраваць” сваімі прынцыпамі дэмакратыі і правоў чалавека толькі таму, што паміж Менскам і Масквой узніклі разыходжанні па шэрагу пытанняў. “Мы не павінны ратаваць рэжым Лукашэнкі”, – падкрэсліў ён.
Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Расейскай Федэрацыі ва Украіне Віктар Чарнамырдзін заклікаў Аляксандра Лукашэнку да цывілізаваных стасункаў. Пра гэта, як паведамляе карэспандэнт ІА “Росбалт–Украіна”, Чарнамырдзін распавёў на прэс-канферэнцыі ў Кіеве. Пры гэтым дыпламат нагадаў заяву прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна пра тое, што “Расея не адзін год датавала эканоміку Беларусі”.
Намеснік кіраўніка партыі БСДП (Грамада) Кастусь Мароз у інтэрв’ю польскаму выданню “Dziennik” паведаміў, што яго партыя гатовая пачаць перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам. “Мы хочам паказаць, што ў такім цяжкім становішчы, у якім знаходзіцца наша краіна, мы гатовыя да перамоваў. Невядома, ці скарыстаецца гэтым запрашэннем Аляксандр Лукашэнка”, – адзначыў Кастусь Мароз.
Віцэ-спікер Дзярждумы ад “Единой России” Уладзімір Пехцін здзіўлены тымі ацэнкамі расейска-беларускіх стасункаў, якія даў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю заходнім журналістам.
Калі Беларусь прадэманструе гатоўнасць да супрацоўніцтва з ЕЗ, дыялог з краінай павінен праводзіцца паслядоўна і на аснове строгіх умоў. Пра гэта паведаміў 8 лютага ў Брусэлі падчас адкрыцця ў Еўрапарламенце слухання па Беларусі, прэзідэнт Еўрапейскага парламента Ганс-Герт Потэрынг. Ад імя дэпутатаў прэзідэнт Еўрапарламента заклікаў Аляксандра Лукашэнку “адкрыць дзверы турмаў і неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных”.
Литва, по настоянию Беларуси, склоняется переносу площадки для строительства хранилища ядерных отходов низкой и средней активности вглубь своей территории, заявил на пресс-конференции в Минске начальник управления по надзору и регулированию ядерной и радиационной безопасности департамента по надзору за безопасным ведением работ в промышленности и атомной энергетике МЧС Беларуси (Проматомнадзор) Владимир Сонин, передает «Интерфакс».
Почти каждый из нас на собственном опыте либо при посещении близких хоть раз в жизни имел возможность увидеть реальное положение нашего «бесплатного и общедоступного» медицинского обслуживания. Это далеко не тот мёд, которым нас беспрестанно потчуют государственные СМИ. И порой проблема не только в материальном, но и в кадровом обеспечении. Я этим самым не бросаю камень в наших медиков, просто хочу обратить внимание на особенности решения кадрового вопроса в медицине.
За занятие незарегистрированной предпринимательской деятельностью по оказанию услуг такси обращено в доход государства 110 автотранспортных средств (за 2005 год — 49 автотранспортных средств). Такие данные сообщило Министерство по налогам и сборам.
У Менску пачала працу фотавыстава беларускага эколага Валерыя Дранчука “Мае кантрапункты”, прысвечаная нацыянальным паркам ЗША. “Сваёй выставай я хацеў спраектаваць амерыканскае стаўленне да прыроды на наша стаўленне да прыроды Беларусі, – сказаў на адкрыцці экспазіцыі аўтар. – Я таксама хацеў, каб выставу не толькі глядзелі, але і чыталі”. Практычна кожная праца забяспечаная тлумачэннямі аўтара, у якіх ён праводзіць паралелі ўбачанага і захаванага ім у Амерыцы, з тым, што адбываецца ў Беларусі.
В среду, 7 февраля, в редакцию позвонил парень. Сказал, что водитель. Представился Сергеем. «Я подобрал окровавленного солдата на дороге в Уручье… Он выполз из леса на дорогу. Он был жестоко избит», -- рассказал мужчина.