Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 910 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Казулін: «Акцыя 25 сакавіка мусіць прайсці на Кастрычніцкай плошчы, альбо на плошчы Каліноўскага»
12:06, 09/02/2007

Экс-кандыдат у прэзідэнты, лідэр БСДП (Грамада) Аляксандр Казулін вітае правядзенне ў Менску масавых акцый апазіцыі і салідарны з іх удзельнікамі. Пра гэта БелаПАН паведаміў адвакат палітыка Ігар Рынкевіч, які сёння сустрэўся ў калоніі “Віцьба–3” з сваім падабаронным.

Па словах І.Рынкевіча, лідэр БСДП (Грамада) вітае правядзенне моладзевай акцыі “Беларусь – у Еўропу”, якая прызначаная на 14 лютага. “Казулін паведаміў, што калі ў гэты дзень працягнуцца рэпрэсіі ў дачыненні моладзі, якая патрабуе еўрапейскага шляху развіцця, то гэта будзе відавочны сігнал Захаду: кіраўніцтва Беларусі не мае намеру весці дыялог з Еўропай і б’е па працягнутай руцэ Еўразвяза”.

Што да Дня Волі 25 сакавіка, то А.Казулін лічыць магчымым правядзенне акцыі толькі ў адным месцы. “Гэта павінна быць Кастрычніцкая плошча, калі ўлады дазволяць яе правядзенне і далучацца да свята, альбо плошча Каліноўскага, калі такі дазвол атрыманы не будзе”, – адзначыў А.Казулін.

Нагадаем, Кастрычніцкая плошча Менска была нефармальна пераназваная ў плошчу Каліноўскага ўдзельнікамі акцый пратэсту 19–25 сакавіка мінулага года.

“Калі рэжым працягне рэпрэсіі ў дачыненні актывістаў грамадзянскай супольнасці, маладых людзей, то гэта канчаткова дыскрэдытуе ўладу”, – перадае словы А.Казуліна яго адвакат.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: