Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Суд апраўдаў актывістку «Моладзі БНФ» 17:59, 09/02/2007
Суд Фрунзенскага раёну Менску сёньня апраўдаў актывістку “Моладзі БНФ” Насту Александровіч.
Дзяўчыну затрымалі супрацоўнікі КДБ 12 студзеня, напярэдадні мясцовых выбараў, і адвезьлі ў міліцыю Фрунзенскага раёну. Насту зьвінавацілі ў дробным хуліганстве і трое сутак пратрымалі ў турме на Акрэсьціна.
16 студзеня суд перанёс разгляд справы на 9 лютага, і сёньня суд пастанавіў спыніць адміністрацыйную справу на моладзевую актывістку, паведаміла “Радыё Свабода”.