Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 910 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Баранавічах закрыты Дом польскі
16:42, 09/02/2007

Толькі гэтымі днямі стаў вядомы скандальны факт: яшчэ 22 студзеня ў Баранавічах была прыпыненая дзейнасць Дому польскага.

Як распавяла дырэктарка ўстановы Тэрэса Селівончык, дзяржаўны нагляд у снежні 2006 года знайшоў шэраг парушэнняў пажарнай бяспекі. Сярод іх – адсутнасць спраўнай аўтаматычнай сігналізацыі, сістэмы апавяшчэння, выхаду з кацельні непасрэдна надвор і інш. 19 студзеня дзяржпажарнаглад пастанавіў: далейшую эксплуатацыю Дому польскага прыпыніць (забараніць) з 22 студзеня 2007 года”.

Чуткі пра гэта пачалі павольна распаўзацца па Баранавічах. Але толькі на гэтым тыдні жыхары пачалі тэлефанаваць у рэдакцыю мясцовай газеты: што здарылася?

– Праверка была планавай. Аб парушэннях супрацьпажарных нормаў наш інспектар папярэджваў кіраўніцтва Дому яшчэ з 2001 года – шэсць гадоў таму! Нам увесь час тлумачылі: няма сродкаў. Але мы не можам чакаць, пакуль там нешта здарыцца! – пракаментаваў гэтае здарэнне в.а. начальніка Баранавіцкага гарадскога раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Зміцер Ганчарык. – Тое, як хутка Дом польскі адновіць сваю дзейнасць, залежыць ад яго кіраўніцтва – трэба проста выканаць супрацьпажарныя патрабаванні.

Тэрэса Селівончык прызнае недаробкі, спасылаецца на недахоп сродкаў, аднак, тым не менш, лічыць, што на спыненне дзейнасці Дому польскага паўплывала іншае:

– Я бачу прычыну ў банальным “заказе” зверху. Звязваю спыненне дзейнасці Дому польскага з папярэднімі скандаламі і зменай кіраўніцтва ў “Саюзе палякаў Беларусі”, дзе я перайшла на бок ранейшага кіраўніцтва, якое праводзіла незалежную палітыку.

Польскае рэха

Закрыццё Дому польскага ў Баранавічах адразу знайшло водгук у Польшчы. І гэта нядзіўна: ён стаў першым і адзіным з усіх шаснаццаці такіх устаноў у Беларусі, чыю дзейнасць вырашылі спыніць. Па словах Тэрэсы Селівончык, 29 студзеня “на ковёр” да міністра замежных спраў Польшчы выклікалі беларускага амбасадара.

– Пра што размаўлялі, мне невядома, але пасля гэтага са мной сустрэліся мясцовыя ўлады. На іх просьбу я была ў выканкаме, дзе са мной размаўлялі вельмі карэктна і годна. Паведамілі, што ніякіх канфліктаў не хочуць і нацэленыя толькі на супрацоўніцтва.

Што будзе далей з Домам польскім у Баранавічах застаецца загадкай. Там да нядаўняга часу дзейнічала грамадская школа, дзе польскай мове і гісторыі навучалася каля 300 дзяцей, працаваў хор, праводзіліся сустрэчы. Людзі абураныя.

– Я сам не паляк, але аддаў сваіх дзяцей на навучанне ў Дом польскі. Калі малодшая дачка са слязамі на вачах пытае, чаму яна не можа, як раней, хадзіць у школу, не магу гэтага растлумачыць, – гаворыць жыхар горада Эдуард Манкевіч. – Падаецца, нашу школу лічаць апазіцыйнай. Пэўна, кагосьці насцярожвае, што Дом польскі імкнецца быць незалежным, што там людзі прытрымваюцца розных поглядаў, маюць сваю пазіцыю.

Надзея памірае апошняй

Сёння на дзвярах Дома польскага вісіць аб’ява: “Заняткі ў Грамадскай польскай школе адмененыя да 19 лютага”. Тэрэса Селівончык спадзяецца, што да гэтага часу яны здолеюць выправіць усе парушэнні і працягнуць ранейшую працу. Кіраўніцтва гарадскога аддзела “Саюза палякаў Беларусі” звярнулася да сваіх сябраў з просьбай дапамагчы матэрыяльнымі сродкамі для выканання неабходных прац.

– Не страчваю надзею, што дадзеную сітуацыю здолеем неяк выправіць, – кажа Тэрэса Селівончык. – Я жыхар гэтага горада, дачка ганаровага грамадзяніна Баранавічаў. У Доме польскім для нас няма ніякай розніцы, якой нацыянальнасці чалавек сюды прыходзіць. Ніхто не адчувае сябе тут ушчэмленым.

Сяргей Карабанаў, www.bulletinonline.org


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: