Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 910 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Дзярждуме абураныя заявамі беларускага кіраўніка ў адрас Расеі
09:54, 09/02/2007

Віцэ-спікер Дзярждумы ад “Единой России” Уладзімір Пехцін здзіўлены тымі ацэнкамі расейска-беларускіх стасункаў, якія даў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю заходнім журналістам.

“Заявы прэзідэнта Беларусі, у тым ліку і наконт стасункаў з Расеяй, ніяк не спрыяюць будаванню саюзнай дзяржавы”, – сказаў У.Пехцін “Інтэрфаксу”.

“Расея на тэрыторыі СНД імкнецца развіваць з усімі сябрамі Садружнасці адкрытыя партнёрскія стасункі. Пераход на рынкавыя правілы ўзаемінаў паміж Расеяй і Беларуссю ў энергетычнай сферы ўсталёўвае пэўныя і транспарэнтныя правілы гульні на ўзаемавыгодных умовах, і мы не здольныя далей субсідаваць эканомікі іншых краін, у тым ліку і Беларусі, за кошт расейскіх падаткаплацельшчыкаў”, – падкрэсліў У.Пехцін.

Пры гэтым ён адзначыў, што падчас пераходу на рынкавыя стасункі, неабходна “ўзважана падыходзіць да ацэнак сітуацыі ў стасунках паміж Расеяй і Беларуссю, і зрабіць усё магчымае для ўмацавання саюза брацкіх народаў дзвюх краін”.

У сваю чаргу першы віцэ-спікер Дзярждумы ад “Единой России” Любоў Сліска лічыць, што А.Лукашэнка фактычна здраджвае агульным расейска-беларускім інтарэсам, калі дае антырасейскія інтэрв’ю заходнім СМІ: “Тое, што ён гаворыць, больш падобна на здраду нашым славянскім, расейска-беларускім інтарэсам”.

Раней А.Лукашэнка заявіў, што “расейская палітыка ўсё больш прыпадабняецца амерыканскай, і ў ёй з’явіліся нейкія імперскія замашкі”. А.Лукашэнка таксама заявіў, што ён “прызнае памылку і недахоп беларускай знешняй палітыкі – яна атрымалася аднавектарная з вектарам у бок Расеі, і мы фактычна страцілі Захад”.

На думку Л.Сліскі, калі ў стасунках паміж РФ і Беларуссю сапраўды існуюць сур’ёзныя праблемы, то іх трэба вырашаць шляхам двухбаковых кансультацый: “Пэўна, было б больш сумленна сесці разам з расейскім прэзідэнтам і абмеркаваць усе тыя балючыя праблемы, разабрацца, хто і чаму, калі не выканаў свае абяцанні, у тым ліку наконт будавання саюзнай дзяржавы”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: