Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 910 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Еўропа чакае ад беларускіх улад дэмакратычных зменаў
09:49, 09/02/2007

Калі Беларусь прадэманструе гатоўнасць да супрацоўніцтва з ЕЗ, дыялог з краінай павінен праводзіцца паслядоўна і на аснове строгіх умоў. Пра гэта паведаміў 8 лютага ў Брусэлі падчас адкрыцця ў Еўрапарламенце слухання па Беларусі, прэзідэнт Еўрапейскага парламента Ганс-Герт Потэрынг. Ад імя дэпутатаў прэзідэнт Еўрапарламента заклікаў Аляксандра Лукашэнку “адкрыць дзверы турмаў і неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных”.

На думку кіраўніка Еўрапарламента, пакуль неабходна працягваць палітыку ізаляцыі прадстаўнікоў “недэмакратычнага беларускага рэжыму” і паралельна падтрымліваць грамадзянскую супольнасць, незалежныя СМІ ў Беларусі і для Беларусі, а таксама беларускіх студэнтаў, паведамляе БелаПАН.

У сваім выступе кіраўнік ПАСЕ Рэнэ ван дэр Ліндэн адзначыў, што “першы крок у сённяшняй сітуацыі за ўрадам Беларусі, які павінен паказаць гатоўнасць да дыялогу”.

Рэнэ ван дэр Ліндэн падкрэсліў, што ізаляцыя Беларусі не прынесла неабходных вынікаў, і паведаміў пра важнасць пакрокавай палітыкі ў дачыненні рэспублікі і працяг ціску на Расею. Ён раскрытыкаваў еўрапейскую візавую палітыку, якая, па яго словах, “стварае падабенства новай раздзяляльнай лініі”, і заклікаў адкрыць межы для беларускіх студэнтаў.

Хельга Шмід, кіраўніца аддзела планавання Рады ЕЗ – прадстаўніца вярхоўнага камісара ЕЗ па агульнай знешняй палітыцы і бяспецы па Беларусі, выказалася за выкарыстанне ўсіх наяўных у Еўразвяза магчымасцяў, для таго каб наладзіць стасункі з Беларуссю. Пры гэтым яна адзначыла, што дыялог павінен быць заснаваны на еўрапейскіх каштоўнасцях, а прадуктыўныя стасункі выгодныя і Беларусі і ЕЗ.

Шмід заклікала еўрапейскіх палітыкаў “не пакідаць спроб нармалізацыі стасункаў з Беларуссю”. Па яе словах, стасункі паміж Еўрапейскім звязам і афіцыйным Менскам залежаць ад становішча ў самой Беларусі, а не ад яе ўзаемінаў з іншымі краінамі.

Як паведамляе БелаПАН, на слуханнях у Еўрапарламенце па Беларусі выступілі таксама кіраўнік генеральнага дырэктарата па знешняй палітыцы Еўрапейскай камісіі Энэка Ландабуру і намеснік дзяржсакратара Злучаных Штатаў Дэвід Крэмер. Яны паведамілі, што Еўразвяз і ЗША чакаюць ад беларускіх уладаў крокаў па нармалізацыі стасункаў з сусветнай супольнасцю.

“Мяч на палітычным полі беларускага ўрада”, – адзначыў Э.Ландабуру і нагадаў пра новую стратэгію ЕЗ у дачыненні Беларусі, якая “яшчэ не страціла сваёй значнасці”.

Еўрапейскі дыпламат лічыць, што Беларусь цяпер знаходзіцца на перакрыжаванні і можа “пайсці па новым шляху развіцця”. “Відавочна, што Беларусь павінна плаціць больш высокую цану за расейскі газ, што адаб’ецца на эканамічным росце рэспублікі, яе эканоміцы і росце ВУП”, – сказаў Ландабуру. На яго думку, Беларусь менавіта цяпер можа стаць на шлях эканамічных рэформ, адыйсці ад эканомікі камандна-адміністрцыйнага тыпу і гарантаваць энергетычную бяспеку.

Э.Ландабуру таксама выказаўся за фінансавую падтрымку “тых беларусаў, якія змагаюцца за свабоду і дэмакратыю”.

Па словах намесніка дзяржсакратара ЗША, Злучаныя Штаты актыўна выступаюць за падтрымку НГА ў Беларусі і дэмакратызацыю краіны. Гэта мае мэтай развіццё грамадзянскай супольнасці, падтрымку незалежных радыё і тэлебачання, навучанне маладых палітычных лідэраў, падтрымку “незалежных галасоў, якія гатовыя распавесці праўду пра тое, што адбываецца ў Беларусі”, сказаў Крэмер.

Дыпламат адзначыў, што палітыка ЗША у дачыненні Беларусі пакрокавая, аднак амерыканскі ўрад не атрымаў пацверджанняў таму, што беларускія ўлады гатовыя да збліжэння або зацікаўленыя ў ім. “Заявы беларускага боку пра гатоўнасць да дыялогу разыходзяцца з дзеяннямі”, – канстатаваў Крэмер.

Ён падкрэсліў, што Акт аб дэмакратыі ў Беларусі–2 дае амерыканскім уладам дадатковыя інструменты для падтрымкі тых, хто мае мэтай дэмакратызацыю краіны, паведамляе БелаПАН.

Наконт праблем у беларуска-еўрапейскіх стасунках, амерыканскі дыпламат заявіў, што пераменам ў іх павінны папярэднічаць “рэальныя сур’ёзныя змены”. Сярод іх Крэмер вылучыў вызваленне палітычных зняволеных, выключэнне ціску на грамадзянскую супольнасць і незалежныя СМІ, а таксама правядзенне свабодных і справядлівых выбараў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: