Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 910 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Белтрансгаз»: Беларусь цалкам разлічылася з Расеяй за газ
15:41, 09/02/2007

Беларусь на 20 студзеня практычна цалкам разлічылася за прыродны газ, які пастаўляўся ў рэспубліку ў 2006 годзе з Расеі, паведаміў на паседжанні калегіі ў Гародні намеснік генеральнага дырэктара “Белтрансгаза” Цветамір Сарахан.

“У 2006 годзе ўзровень разлікаў з спажыўцамі за пастаўлены газ складаў 100,6%, што дазволіла нам у поўным памеры рэструктураваць запазычанасць ААТ “Газпром” па плацяжах і выплаціць $78,5 млн. у якасці асноўнай запазычанасці і каля $19 млн. – у якасці пені", – сказаў Ц.Сарахан, падкрэсліўшы, што на 20 студзеня Беларусь цалкам завяршыла разлік з “Газпромам” за пастаўкі газу ў 2006 годзе, паведамляе “Інтэрфакс” .

У той самы час, як паведаміў на паседжанні калегіі міністр энергетыкі Беларусі Аляксандр Азярэц, на пачатак года Беларусь мае рэшткавую запазычанасць перад “Газпромам” у памеры $27,9 млн. “Гэта пеня па разліках мінулых гадоў і “Белтрансгаз” мусіць прыняць меры па іх спісанні”, – сказаў міністр.

“Жорсткія ўмовы кантракту з “Газпромам”, заключанага на 4 гады, прадугледжваюць скарачэнне паставак прыроднага газу ў Беларусь на адсотак недаплаты. Гэта патрабуе пошукаў новых падыходаў да аплаты прыроднага газу беларускімі спажыўцамі”, – падкрэсліў падчас выступу на паседжанні калегіі Ц.Сарахан.

На яго думку, у Беларусі неабходна ўзмацніць нарматыўную базу па прымяненні мераў да падаткаплацельшчыкаў. Прадстаўнік “Белтрансгаза” таксама лічыць, што ўрад Беларусі мусіць дазволіць ААТ “Белтрансгаз” працаваць з усімі ўстановамі банкаўскай сістэмы Беларусі. Ва ўмовах жорсткай фінансавай дысцыпліны ў 2007 годзе “Белтрансгаз”, магчыма, будзе прыцягваць крэдыты для разлікаў з “Газпромам”, “каб не атрымоўваць ад расейскага партнёра штрафных санкцый і не ўскладняць палітычнае пытанне”, падкрэсліў Ц.Сарахан.

Ён таксама паведаміў, што ў 2007 годзе рэнтабельнасць працы акцыянернага таварыства складзе 2,6% супраць 3,9% у 2006 годзе.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: