Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 910 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сяргей Караганаў: «Лаяльнасць Лукашэнкі мы куплялі за вялізныя грошы»
13:22, 09/02/2007

“Я сачу за прасторай СМІ ўвесь час. І магу сказаць, што за апошнія тры–чатыры гады не было больш варожай прапаганды з боку якой-небудзь дзяржавы былога СССР, як з боку Беларусі і яе лідэра. Проста мы гэтага не прымячалі або рабілі выгляд, што не прымячалі. Да часу мы куплялі яго лаяльнасць за вялізныя грошы. Цяпер, калі мы збіраемся гэта спыніць, Лукашэнка паказаў свой сапраўдны твар”, – адзначыў вядомы расейскі палітолаг Сяргей Карганаў у інтэрв’ю “Российской газете”.

Па словах Караганава, Аляксандр Лукашэнка “мэтанакіравана знішчаў у Расеі расейскую прэсу, усе прарасейскія сілы ў сваім асяродку, вёў антырасейскую прапаганду на дзяржаўных СМІ, якія замянілі ў Беларусі расейскую прэсу”.

“Апошнія заявы Лукашэнкі, звязаныя з тым, што цяпер мы вырашылі пакончыць з крывадушнасцю і пачалі разумець тое, што адбываецца. І нам давядзецца заплаціць за гэта больш высокую цану, чым гэта давялося б зрабіць некалькі гадоў назад. Лукашэнка хоча дорага прадаць сваю нібыта праеўрапейскую пазіцыю на Захад, спрабуючы выгандляваць у іх некаторыя прывілеі. Нягледзячы на тое, што на Захадзе яго цярпець не могуць”, – адзначае палітолаг.

Караганаў звяртае ўвагу на тое, што “ў Лукашэнкі за палітычныя перакананні па турмах сядзіць мноства людзей”. “Мы гэтага не заўважаем, на жаль”, – гаворыць ён.

“Захад пакуль, нягледзячы на ўсю крытыку беларускага рэжыму, на выгодных умовах купляў у Лукашэнкі тавары перапрацоўкі нафты, якія Менск атрымоўваў ад нашага народа з вялізнай для сябе выгодай і накіроўваў на ўзмацненне свайго рэпрэсіўнага апарата. Паводле маіх дадзеных, супрацоўнікі рэпрэсіўнага апарата Лукашэнкі атрымоўваюць у некалькі разоў больш, чым нашы абаронцы Бацькаўшчыны”, – адзначае расейскі палітолаг.

Тым не менш, па словах эксперта, гэта не значыць, што беларускі народ варожы ў дачыненні да Расеі. Варожыя настроі ў дачыненні да Расеі, вядома, узмацніліся дзякуючы масіраванай прапагандзе Лукашэнкі, але беларускі народ застаецца брацкім і дружалюбным, лічыць ён.

“Антырасейская прапаганда вялася на тэрыторыі Беларусі цягам шматлікіх гадоў. Але, на жаль, у Расеі рукі не даходзілі выправіць сітуацыю. Мы самі падалі ў рукі Лукашэнку ўсю прастору СМІ ў Беларусі. А тых, хто папярэджваў аб наступствах, – іх не слухалі”, – лічыць Караганаў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: