Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 910 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мiхаiл Мяснiковiч шкадуе, што ў свой час не падтрымаў ЗША
11:36, 09/02/2007

“Расiя ў адносiнах да Беларусi паступiла, мякка кажучы, вельмi непрыгожа i нядобрасумленна, — сказаў ”Народнай волi" старшыня прэзiдыума Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, былы кiраўнiк Адмiнiстрацыi прэзiдэнта Мiхаiл Мяснiковiч, выказваючы сваё стаўленне да праблемы з энерганосьбiтамi. — Дакладней, не Расiя, а асобныя службовыя асобы. А палiтыкi пагадзiлiся... Я лiчу, што гэта няправiльна. Ёсць каштоўнасцi, якiя нельга вымяраць доларамi i рублямi.

Магу сказаць iншае. У 1992 годзе я быў на адным, лiчу, важным пасяджэннi ў Кiеве, дзе разглядалася пытанне пра тое, як нафту i газ з Азербайджана, Iрана i iншых дзяржаў падаць у Еўропу, мiнуючы Расiю. У гэтым пасяджэннi бралi ўдзел Беларусь, Украiна, Малдова, Грузiя i Азербайджан. Старшынствавалi на пасяджэннi Злучаныя Штаты Амерыкi. Але беларусы тады адстойвалi расiйскi вектар. Я вось зараз думаю: напэўна, мы тады даволi прымiтыўна разглядалi перспектыву палiтычных адносiн...

Я, шчыра кажучы, ад расiйскага боку не чакаў такога выхаду з саюзных адносiн... Мне, можа, як нiкому iншаму балюча, бо я, што называецца, рабiў усе гэтыя пагадненнi, дамоўленасцi i г.д. Роўныя ўмовы i роўныя правы — гэта базавыя прынцыпы нашых пагадненняў. Але, аказваецца, можна праiгнараваць тое, што было падпiсана, ратыфiкавана, i паставiць нейкiя прыватныя iнтарэсы вышэй за ўсё гэта...

Я лiчу, што ў гэтай сiтуацыi мы павiнны рэчы называць сваiмi iмёнамi...", -- сказаў Мясніковіч.

Дарэчы, у наступным годзе ўжо павiнна распачацца практычная праца па будаўнiцтве беларускай АЭС. Пра гэта Мяснiковiч паведамiў на сустрэчы з журналiстамi.

Паводле ягоных слоў, Беларусь пры выбары праекта для будаўнiцтва атамнай станцыi не прывязваецца да канкрэтнай краiны-партнёра, а сыходзiць перш за ўсё “з меркаванняў надзейнасцi”.

Акрамя гэтага, Беларусь пры выбары партнёраў будзе таксама ўлiчваць i “пытаннi, звязаныя з палiтычнымi нюансамi”.

На думку Мяснiковiча, адной з самых перадавых сёння з`яўляецца французская ядзерная энергетыка. У прыватнасцi, Беларусь будзе весцi перамовы пра АЭС з кампанiяй “Арэва”.

Як сказаў Мяснiковiч, мяркуемы кошт будаўнiцтва АЭС складзе прыблiзна 2,5—3 мiльярды долараў у разлiку на 2 энергаблокi па 1 тысячы МВт. Першы энергаблок плануецца ўвесцi ў эксплуатацыю да 2014 года, другi — да 2020-га.

На канчатковае вырашэнне ўсiх пытаняў, якiя тычацца абмеркавання i выбару праекта i крынiцы фiнансавання, на думку Мяснiковiча, спатрэбiцца максiмум паўгода.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: