Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 910 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Шродар абараняе ў Брусэлі праект будаўніцтва Балтыйскага газаправода
11:11, 09/02/2007

Кіраўнік наглядальнага савета кампаніі North Stream Герхард Шродар учора ў Брусэлі правёў акцыю ў абарону праекту па будаўніцтве газаправода “Паўночны паток” па дне Балтыйскага мора. Разам з кіраўніком кампаніі Маціасам Варнігам экс-канцлер ФРГ правёў перамовы з камісарам ЕЗ па энергетыцы Андрысам Пібалгсам, а таксама з сваім калегам па сацыял-дэмакратычнай партыі, еўракамісарам па прамысловасці Гюнтерам Ферхойгенам. Як стала вядома, спадар Ферхойген сказаў, што камісія ЕЗ разглядае будаўніцтва газаправода ў якасці “прыярытэту”. Для эмісараў “Паўночнага патоку” гэта цяпер дастаткова важная ацэнка: двуадзіная задача спадароў Шродара і Варніга складаецца з прыцягнення на свой бок не толькі буйных інвестараў, але і ўплывовых еўрапейскіх палітыкаў, піша «Время новостей».

Пасля сустрэч з службоўцамі кіраўнікі North Stream правялі прэс-канферэнцыю. Нямецкія масмедыа назвалі паездку спадароў Шродара і Варніга ў сталіцу Еўропы “рэкламным турам”. Герхард Шродар быў настроены аптымістычна: “Праект Паўночна-Еўрапейскага газаправода будзе выкананы ў прызначаныя тэрміны”, – паведаміў ён журналістам. “Усялякія заклапочанасці, выказаныя з нагоды экалагічнай бяспекі праекту, не застануцца без увагі і будуць уважліва вывучаныя, – сказаў спадар Шродар. – Мы гарантуем поўную транспарэнтнасць”.

Як і незадоўга да гэтага ў сваім выступе ў берлінскім гатэлі Adlon, экс-канцлер падкрэсліў важную ролю газаправода для энергетычнай бяспекі не толькі Нямеччыны, але і ўсёй Еўропы. Кампанія North Stream плануе пракласці першае адгалінаванне “Паўночнага патоку” ў 2010-м, а другое – у 2012-м годзе. Спадар Шродар адзначыў, што ЕЗ у сувязі з ростам спажывання энергіі да 2050 года павінен будзе павялічыць імпарт газу на 200 млрд. кубаметраў у год. “Пры цяперашняй інфраструктуры гэта немагчыма”, – падкрэсліў ён. Пры гэтым “Паўночны паток” на Захад будзе пастаўляць каля 55 млрд. кубаметраў. Таму ніякай канкурэнцыі ўсім іншым газатранспартным сістэмам “Паўночны паток”, як упэўнівае ён, не складзе. “Працы хопіць усім, усе будуць у выйгрышы”, – паабяцаў кіраўнік праекту ўсім яго прыхільнікам і супернікам адначасова.

На фоне наяўнай крытыкі расейскай тактыкі закручвання газавага крана ў спрэчках з Украінай і Беларуссю рэзкім дысанансам гучалі ўчора ў Брусэлі ацэнкі спадароў Шродара і Варніга ў дачыненні шляхоў дасягнення надзейнага і бяспечнага энергазабеспячэння для Еўропы. Пастаўкі па “Паўночным патоку” ўжо неўзабаве дазволяць пазбегнуць патэнцыйных прабелаў у імпарце газу. Але нават не гэта самае галоўнае з пункту гледжання былога нямецкага канцлера. Такога пастаўшчыка, як Расея, у параўнанні з патэнцыйнымі альтэрнатыўнымі экспарцёрамі прыроднага газу, такімі, як Лівія, Алжыр, Нігерыя або Іран, на яго думку, можна лічыць “узорным хлопчыкам”. “Не існуе больш надзейнай і стабільнай краіны, калі гаворка ідзе пра надзейнасць паставак”, – упэўнены ён. У Брусэлі, магчыма, у гэтым перакананыя не так цвёрда, але праект “Паўночны паток” падтрымліваюць. Засталося пераканаць Варшаву.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: