Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі працягваецца рост цэнаў 15:31, 09/02/2007
Дзяржаўнае вытворчае аб’яднанне “Белтопгаз” лічыць неабходным у 2007 годзе падвысіць цэны на торфабрыкеты для насельніцтва на 10%, паведаміў на паседжанні калегіі Мінэнерга ў Гародні генеральны дырэктар “Белтопгаза” Леанід Рудзінскі.
“Паводле нашых разлікаў, у 2007 годзе ў сярэднім па аб’яднанні плануецца рэнтабельнасць не больш як 2%. Стратнымі будуць каля 15 торфапрадпрыемстваў, што на 7 прадпрыемстваў больш, чым у 2006 годзе”, – растлумачыў ён, калі матываваў прапанову “Белтопгаза” па павелічэнні кошту торфабрыкетаў, паведамляе “Інтэрфакс”.
Л.Рудзінскі адзначыў, што ў 2006 годзе ў Беларусі былі здабытыя 2,7 мільёны тон торфу, што менш у параўнанні з 2005 годам.
Сярод станоўчых тэндэнцый Л.Рудзінскі адзначыў зрухі ў рашэнні праблемы адводу земляў для торфапрадпрыемстваў. У той самы час ён падкрэсліў неабходнасць распрацоўкі новых тэхналогій па здабычы торфу і спальванні кускавога і фрэзернага торфу. “Трэба вывучыць, якія прадпрыемствы могуць спажываць такія віды торфу, не толькі ў сістэме Белэнерга, але і ў іншых міністэрствах і ведамствах”.
Паводле дадзеных Л.Рудзінскага. у 2006 годзе на развіццё тарфяной галіны Беларусі былі накіраваныя Br57 млрд., у цэлым за 2003–2006 гады ў развіццё тарфяной галіны было інвеставана Br140 млрд.
Адзначыўшы складанасці з выдзяленнем сродкаў з інавацыйнага фонду Мінэнерга ў 2007 годзе Л.Рудзінскі паведаміў, што “Белтопгаз” плануе звярнуцца ва ўрад Беларусі з прапановай накіраваць у 2007 годзе з гэтай крыніцы Br3 млрд. на развіццё ў Беларусі тарфяной прамысловасці.