Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 910 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Чарнамырдзін: «Расея не адзін год датавала эканоміку Беларусі»
10:31, 09/02/2007

Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Расейскай Федэрацыі ва Украіне Віктар Чарнамырдзін заклікаў Аляксандра Лукашэнку да цывілізаваных стасункаў. Пра гэта, як паведамляе карэспандэнт ІА “Росбалт–Украіна”, Чарнамырдзін распавёў на прэс-канферэнцыі ў Кіеве. Пры гэтым дыпламат нагадаў заяву прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна пра тое, што “Расея не адзін год датавала эканоміку Беларусі”.

Каментуючы нядаўнюю заяву Лукашэнкі пра тое, што Беларусь будзе адэкватна рэагаваць на падвышэнне цаны на газ Расеяй і патрабаваць пяць млрд. кампенсавання за транзіт, Чарнамырдзін сказаў: “Ну, і што?! Няхай сабе Лукашэнка рэагуе. Гэта яго права. Але так не бывае – заяўляць пра гэта з трыбуны. Гэтае пытанне мусяць вырашаць спецыялісты. Што значыць – адэкватна хоча ён падвышаць?! Трэба разумець, што мы практычна скончылі пытанне пра тое, што трэба ўсё паставіць на свае месцы, гэта значыць, цалкам перайсці на рынкавыя стасункі. Гэта не палітычнае пытанне. Дарма ён пераводзіць яго ў палітыку”.

Амбасадар РФ ва Украіне таксама канстатаваў: “15 гадоў мы жывём у новым вымярэнні. Час ужо ўсё паставіць на свае месцы. Нічога дадумваць не трэба. Калі мы пачалі так жыць, то павінны выбудоўваць нармальныя, цывілізаваныя стасункі”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: