Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пракуратура навядзе парадак у энергетычнай сферы 16:35, 09/02/2007
Аляксандр Лукашэнка паставіў перад пракуратурай краіны задачу навесці парадак у паліўна-энергетычнай сферы. “Прэзідэнт запатрабаваў ад генеральнага пракурора прыняцця вычарпальных мераў па пакрыцці прычыненай дзяржаве шкоды, а таксама праяўленні большай актыўнасці пракурораў у навядзенні належнага парадку ў паліўна-энергетычнай сферы”, – паведамілі “Інтэрфаксу” ў пятніцу ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы па выніках даклада генпракурора Пятра Міклашэвіча.
На сустрэчы А.Лукашэнка адзначыў, што пракуратура, падчас нагляду за дакладным і аднастайным выкананнем заканадаўства, унесла “значнае ўкладанне ў забеспячэнне сацыяльна-эканамічнай стабільнасці, умацаванне правапарадку і дысцыпліны, надзейнай абароны правоў і свабодаў грамадзянаў”.
Беларускі кіраўнік паставіў задачу забяспечыць дзейсны пракурорскі нагляд за выкананнем дырэктывы N2 “Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата”. Па фактах бюракратызму і цяганіны ва ўсіх органах улады і ўпраўлення павінны неадкладна прымацца жорсткія меры рэагавання”, – паведамілі ў прэс-службе.
У сваю чаргу П.Міклашэвіч сказаў, што пракурорскі нагляд за выкананнем заканадаўства ў сферы эканомікі быў прыярытэтным у тых галінах, якія непасрэдна ўплываюць на эканамічную, харчовую і энергетычную бяспеку дзяржавы. Па патрабаваннях пракурораў, больш як 33 тысячы парушальнікаў законнасці прыцягнутыя да дысцыплінарнай, матэрыяльнай і адміністрацыйнай адказнасці, фізічнымі і юрыдычнымі асобамі ў пазасудовым парадку пакрытая прычыненая іх дзеяннямі матэрыяльная шкода ў суме звыш Br95 млрд. Агульныя і гаспадарчыя суды задаволілі 17,5 тысяч пазоваў і спагналі з вінаватых матэрыяльную шкоду ў суме больш як Br160 млрд, паінфармаваў генеральны пракурор.