Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 910 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Работа над праектам Закону аб друку перайшла ў закрыты рэжым
17:03, 09/02/2007

Тэму неабходнасці стварэння новай рэдакцыі “Закона аб друку”, а таксама ўнясенне ў яго норм, рэгулюючых дзейнасць інтэрнэт-выданняў, ўздымаюць апошнім часам у СМІ беларускія чыноўнікі. Аб планах унесці ў Закон змяненні, якія будуць рэгуляваць работу журналістаў у Інтэрнэце, заявіў міністр Уладзімір Русакевіч. А на думку Юрыя Кулакоўскага, старшыні парламенцкай камісіі па правах чалавека, нацыянальных зносінах і СМІ, саспела неабходнасць у новым нарматыўным акце.

Намеснік старшыні ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, юрыст Андрэй Бастунец пракаментаваў гэтыя паведамленні і выказаў свой пункт погляду.

“З выказванняў афіцыйных асоб вынікае, што Інтэрнэт выпаў са сферы прававога рэгулявання. На самай справе гэта не так. Нормы беларускага заканадаўства – крымінальнага, грамадзянскага, адміністратыўнага, – распаўсюджваюцца і на тых, хто працуе ў Сусветнай сетцы”, – зазначыць Андрэй Бастунец.

Прыняцце ж “спецыялізаванага” акту альбо ўключэнне ў закон аб СМІ артыкулаў, датычных Інтэрнэта, гэта спроба вырашыць глабальную праблему на мясцовым ўзроўні, што наўрад ці магчыма. За размовамі аб рэгуляванні Інтэрнэта адчуваецца жаданне ўзяць Сеціва пад кантроль, – лічыць А.Бастунец: “Прычым людзі, апантаныя гэтай ідэяй, часам слаба разумеюць, што менавіта яны збіраюцца “ўпарадкаваць”.

Намеснік старшыні БАЖ згодны з тым, што існуючы Закон аб друку састарэў, некаторыя нормы закона супярэчаць Грамадзянскаму кодэксу,а іншыя сфармуляваны невыразна і дазваляюць розныя тлумачэнні.

Але, як адзначае Андрэй Бастунец, калі спачатку стварэнне праекта новага закона аб друку вялося сапраўды галосна: рабочы варыянт рэдакцыі быў даступны для абмеркавання грамадскасці, а Мінінфармацыі нават разаслала зацікаўленым арганізацыям (у тым ліку і БАЖ) прапанову выказваць свае заўвагі і прапановы. То зараз законапраект распрацоўваецца амаль патаемна:

– Работа над новай рэдакцыяй закона аб СМІ вядзецца з 2001 года. У 2002 годзе былы міністр інфармацыі Міхаіл Падгайны ў сценах Савета Еўропы паабяцаў прадставіць законапраект на экспертызу еўрапейскім структурам. Аднак пасля гэтага работа перайшла ў закрыты рэжым. На ўсе звароты БАЖ з просьбай прадаставіць законапраект гучаў адзін адказ: пасля таго, як ён будзе ўнесены ў Палату прадстаўнікоў.

– Лішне казаць, што пасля гэтага магчымасці паўплываць на змест закона будуць мінімальнымі, – падкрэслівае А. Бастунец.

Затрымка з прыняццем новай рэдакцыі закона аб СМІ, на думку Андрэя Бастунца, звязана з дзвюма абставінамі: “З аднаго боку, да законапраекта ўдалося прыцягнуць увагу міжнародных структур. Той жа Савет Еўропы ўважліва сочыць за развіццём сітуацыі і пастаянна нагадвае афіцыйнаму Мінску пра абяцанне прадаставіць канцэпцыю закона на міжнародную экспертызу. З іншага боку, беларускія ўлады навучыліся выкарыстоўваць супярэчнасці і архаічныя нормы дзеючага Закона аб друку па свайму меркаванню, – адзначае намеснік старшыні БАЖ. – Не выпадкова ў апошні час з’явіліся прапановы не прымаць новую рэдакцыю закона, а “ўдасканаліць” дзеючы”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: