Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Магілёве затрыманыя 10 грамадзянаў ЗША 12:03, 12/02/2007
9 лютага ў адным з пратэстанцкіх малітоўных дамоў супрацоўнікі міліцыі затрымалі 10 грамадзянаў ЗША. Міліцыянты высьвятлялі, чаму амэрыканцы праводзілі заняткі ангельскай мовы без афіцыйнага дазволу. З гэтай прычыны на іх былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы.
Раней у Магілёва распаўсюджваліся ўлёткі з запрашэньнем на бясплатныя заняткі ангельскай мовы. Грамадзяне ЗША праводзілі сэмінары-практыкумы вывучэньня ангельскай мовы. Арганізавала іхны побыт у горадзе дабрачынная арганізацыя “Стэфан”, паведаміла “Радыё Свабода”.