Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Партыя БНФ: «25 сакавіка беларусы аб’яднаюцца вакол ідэі незалежнасьці» 10:05, 12/02/2007
10 лютага ў Менску адбыўся Сойм Партыі БНФ. Першым пытаньнем Сойму было абмеркаваньне акцыі, якая павінна прайсьці 25 сакавіка – у Дзень утварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. "Мы ацэньваем сытуацыю як новую, - кажа старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка. - Гэта датычыць і эканомікі, і ступені зьяднанасьці цяперашняй кіроўнай эліты, і зьнешнепалітычнага становішча Беларусі. Усе праблемы, які адчуваюцца ва ўсіх гэтых сфэрах – гэта з аднаго боку пагроза для незалежнасьці Беларусі, а з другога боку гэта дае шанец для незалежніцкіх дэмакратычных сілаў". Сойм пагадзіўся з канцэпцыяй 25 сакавіка як дня, у які дэмакратычныя сілы Беларусі дэманструюць нацыянальнае яднаньне вакол ідэі незалежнасьці, і як дня, калі цяперашняя ўлада набывае магчымасьць прадэманстраваць гатоўнасьць рабіць нейкія крокі да дэмакратыі, а тым самым да дапамогі з боку Эўрапейскага зьвязу.
Кіраўнікі абласных структураў атрымалі даручэньне ініцыяваць арганізацыйныя камітэты 25 сакавіка ва ўсіх абласьцях Беларусі.