Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
1213 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Казуліна могуць вызваліць датэрмінова?
16:37, 12/02/2007

Старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала сёньня на прэс-канфэрэнцыі ў Менску падвёў вынікі дзейнасьці агульных судоў у мінулым годзе. Адказваючы на пытаньне журналістаў пра верагоднасьць умоўна-датэрміновага вызваленьня палітзьняволеных, у прыватнасьці экс-кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна, старшыня Вярхоўнага суду заявіў, што ўсё магчыма. Патрэбны зварот асуджанага ў суд з просьбай ад датэрміновым вызваленьні.

Падчас прэс-канфэрэнцыі Сукала таксама адзначыў істотнае павелічэньне сярэднямесячнай нагрузкі на аднаго судзьдзю: супраць нарматыўных 35 справаў у месяц гэты паказчык складае 43 справы. Гэта выклікана істотным павелічэньнем колькасьці грамадзянскіх справаў – летась у суды паступіла 238 806 такіх справаў, што ў параўнаньні з 2000 г. на 50 адсоткаў больш. У 2006 г. паводле крымінальных справаў было асуджана 78 283 чалавек, у 2000 г. – каля 52 тысячаў, паведаміла “Наша Ніва”.

Ад 1 сакавіка гэты паказчык можа ўзрасьці, бо з таго моманту разгляд справаў, зьвязаных з кіраваньнем транспартным сродкам у нецьвярозым стане, пяройдзе ў юрысдыкцыю судоў.

Сп. Сукала распавёў пра эфэктыўнасьць рэалізацыі дэкрэту № 18 «Аб дадатковых захадах па дзяржаўнай абароне дзяцей з неўладкаваных сем’яў». У мінулым годзе было разгледжана 20 873 патрабаваньні аб спагнаньні выдаткаў з бацькоў на выхаваньне дзяцей. За час дзеяньня дэкрэту былі працаўладкаваныя 1 309 асобаў, зь іх 582 чалавекі часова. На думку судзьдзі, аптымальны варыянт выйсьця з сытуацыі – прымусіць гэтую катэгорыю грамадзянаў працаваць: «Часьцей узьнікае жаданьне пайсьці простым шляхам – завесьці крымінальную справу і асудзіць чалавека, але ўтрыманьне такога бацькі за кратамі абыходзіцца амаль столькі ж, які і выхаваньне дзяржавай яго дзіцяці – каля 300 тыс. рублёў».

Старшыня ВС адзначыў скарачэньне колькасьці асуджаных да пазбаўленьня волі, а таксама ўзрастаньне ролі маёмасных санкцыяў ў якасьці меры пакараньня. Так, у мінулым годзе колькасьць аштрафаваных грамадзянаў склала 11% ад усёй колькасьці асуджаных, у 2003 г. гэты паказчык складаў 3,2%.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: