Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка: Беларусы не хочуць аб’ядноўвацца з Расеяй 15:28, 12/02/2007
Толькі трыццаць адсоткаў жыхароў Беларусі падтрымліваюць сёння ідэю аб’яднання з Расеяй, распавёў сёння Аляксандр Лукашэнка, паведамляе радыёстанцыя “Эхо Москвы”. Прычына такога падзення інтарэсу да “саюзнай дзяржавы”, на яго думку, – выключна ў палітыцы расейскіх улад, “якія накінулі Беларусі пятлю на шыю”. Па словах Лукашэнкі, ён “не ведае, што з гэтым рабіць”.
“Пра які саюз можна казаць, калі фабрыка, калгас, прыватнік у Расеі маюць прывілеяваныя ўмовы, атрымоўваючы газ у тры разы таннейшы за суб’екты гаспадарання ў Беларусі, – адзначыў Лукашэнка. – Каму патрэбны такі саюз, калі нас такім чынам прыгнятаюць”.
Па словах Лукашэнкі, сёння “ўсё залежыць ад кіраўніцтва Расеі, але, здаецца, яму нічога не трэба, – адзначыў ён. – Але рана ці позна рускі народ устане з каленяў і прымусіць уладу праводзіць тую палітыку, якую трэба”.
Па дадзеных незалежных беларускіх сацыёлагаў, больш 55% грамадзянаў нашай краіны выступаюць за ўступленне Беларусі ў Еўразвяз.