Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
1213 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Затрыманых пад Менскам актывістаў вызвалілі
10:06, 12/02/2007

Усе затрыманыя 10 лютага пад Менскам актывісты арганізацыі “Задзіночанне беларускіх студэнтаў” (ЗБС) былі вызваленыя з міліцыі ў той самы дзень увечары пасля таго, як далі тлумачэнні. Пра гэта БелаПАН паведаміў адзін з прадстаўнікоў ЗБС. Паводле яго інфармацыі, з кожнага былі ўзятыя пісьмовыя тлумачэнні. Ва ўсіх узялі адпячаткі пальцаў, а таксама заснялі на відэа. Пры гэтым якія-небудзь абвінавачванні і пратаколы аб парушэннях складзеныя не былі. Апошніх затрыманых вызвалілі прыкладна а 23 гадзіне.

Нагадаем, каля 30 актывістаў арганізацыі, ліквідаванай у 2001 годзе паводле рашэння Вярхоўнага суду Беларусі, сабраліся ў прыватным катэджы пад Менскам, каб абмеркаваць падрыхтоўку да з’езду ЗБС. Дом быў арэндаваны. У 16.30 туды ўварваліся супрацоўнікі міліцыі і КДБ. Свае дзеянні яны растлумачылі тым, што да іх нібыта дайшла інфармацыя пра тое, што ў гэтым доме знаходзіцца прытон, а таксама тут хаваюць наркотыкі і нелегальны алкаголь. Пасля ператрусу ў доме моладзевых актывістаў адвезлі ў адно з аддзяленняў Менскага РУУС.

Трэба адзначыць, што тыдзень таму, 4 лютага, на прыватнай кватэры ў Менску былі затрыманыя 27 актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт”, якія сабраліся для правядзення паседжання цэнтральнай рады арганізацыі. Два з іх – Зміцер Хведарук і Алег Корбан – правялі трое сутак у следчым ізалятары КДБ. У іх дачыненні ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 193-1 Крымінальнага кодэкса (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). Ён прадугледжвае наступнае пакаранне: штраф, арышт на тэрмін да шасці месяцаў альбо пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: