Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
1213 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Независимая газета»: Захад чакае ад Лукашэнкі дэмакратызацыі
12:25, 12/02/2007

ЕЗ і ЗША яшчэ раз пацвердзілі, што дыялог паміж Менскам магчымы толькі пры ўмове правядзення ў Беларусі дэмакратычных рэформаў. Пра гэта паведамлялася падчас канферэнцыі “Еўразвяз і Беларусь: новыя выклікі”, якая адбылася ў Брусэлі і была арганізаваная буйнейшай фракцыяй Еўрапейскай народнай партыі – Еўрапейскія дэмакраты, піша сёння расейская “Независимая газета”.

ЗША і ЕЗ не павінны ахвяраваць сваімі прынцыпамі дэмакратыі і правоў чалавека толькі з прычыны таго, што паміж Менскам і Масквой узніклі рознагалоссі, сказаў падчас слуханняў намеснік памочніка дзяржсакратара Дэвід Крамер. “Мы не павінны ратаваць рэжым Лукашэнкі”, – лічыць ён. На яго думку, падтрымліваць трэба толькі дэмакратычныя сілы, што і робяць ЗША. Ніякіх дзеянняў з боку Менска, якія сведчылі б пра намер дэмакратызаваць краіну, ён не бачыць.

З пазіцыяй ЗША згодныя і еўрапейскія службоўцы. Калі Беларусь усё-ткі прадэманструе гатоўнасць да супрацоўніцтва з ЕЗ, то дыялог павінен праводзіцца на аснове раней сфармуляваных Брусэлем умоў, заявіў у сваім выступе прэзідэнт Еўрапейскага парламента Ганс Герт Петэрынг. Першае, што павінны зрабіць улады Беларусі, – выпусціць палітвязняў, удакладніў ён. Пакуль ЕЗ павінен прытрымвацца раней выпрацаванай стратэгіі – праводзіць палітыку ізаляцыі недэмакратычнага беларускага рэжыму і падтрымліваць дэмакратычныя сілы ў краіне.

На карысць пашырэння кантактаў паміж Беларуссю і ЕЗ выступілі кіраўнік ПАРЕ Рэнэ ван дэр Ліндэн і кіраўніца аддзела планавання Рады ЕЗ – прадстаўніца вярхоўнага камісара ЕЗ па агульнай знешняй палітыцы і па бяспецы па Беларусі Хельга Шмід. У прыватнасці, Рэнэ ван дэр Ліндэн, які нядаўна пабываў у Беларусі, лічыць, што ізаляцыя краіны не прынесла неабходных вынікаў. На яго думку, цяпер неабходна працягваць пакрокавую палітыку, націскаць на Расею і зрабіць больш даступнымі для беларусаў еўрапейскія візы.

Беларусь цяпер знаходзіцца на перакрыжаванні і можа пайсці па іншым шляху развіцця. У прыватнасці, адыйсці ад камандна-адміністрацыйнай эканомікі, лічыць кіраўнік генеральнага дырэктарата па знешняй палітыцы Еўрапейскай камісіі Энека Ландабуру. Па яго словах, у абмен на дэмакратычныя рэформы ЕЗ нават гатовы даць тыя самыя перавагі, якія мае сёння Украіна. Акрамя вызвалення палітвязняў афіцыйны Менск павінен даць візу прадстаўніку АБСЕ і дазвол на адкрыццё прадстаўніцтва Еўракамісіі ў беларускай сталіцы, выканаць рэкамендацыі МАП наконт захоўвання правоў прафсаюзаў, даць магчымасць працаваць грамадскім арганізацыям, лічыць ён.

Спадар Ландабуру нават заўважыў у дзеяннях Менска перадумовы да дыялогу. Да іх ён, у прыватнасці, адносіць той факт, што ўлады ўсё-ткі далі памяшканне Беларускаму Хельсінкскаму камітэту і пакуль далі магчымасць існаваць гэтай адзінай у Беларусі праваабарончай арганізацыі.

Надзеі на змены, відавочна, замігцелі і ў беларускай апазіцыі. Ва ўсякім разе, напярэдадні лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч напісаў адкрыты ліст да Аляксандра Лукашэнкі. У ім апазіцыйны палітык прапаноўвае дзейнай уладзе пачаць дыялог у імя захавання незалежнасці краіны, а з свайго боку выяўляе гатоўнасць дапамагчы наладзіць стасункі з Захадам. Пакуль Лукашэнка на гэтую прапанову не адрэагаваў. У Менску тым часам затрымалі каля 30 актывістаў незарэгістраванай студэнцкай арганізацыі. Раней на тыдзень былі затрыманыя 27 сябраў яшчэ адной незарэгістраванай моладзевай арганізацыі – “Малады Фронт”. У дачыненні да двух з іх узбуджаная крымінальная справа па палітычным артыкуле, які нядаўна з’явіўся ў КК Беларусі, – “дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: