Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
1213 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



АБСЕ назвала прэзідэнцкія выбары ў Туркменістане «спектаклем» і «фарсам»
11:25, 12/02/2007

Дакладчык па правах чалавека ў АБСЕ, гішпанскі дэпутат ад Народнай партыі Хесус Лопес-Медэль паведаміў, што выбары, якія адбыліся 11 лютага ў Туркменістане, уяўлялі сабою “хутчэй спектакль, чым выбары, фарс замест сапраўднага ўдзелу грамадзянаў” у выбарчым працэсе”. У інтэрв’ю з Ашхабада адной з гішпанскіх газет ён распавёў, што “рэжым у Туркменістане гэтаксама закрыты, як і паўночнакарэйскі”, перадае “Інтэрфакс”.

Сам Лопес-Медэль уваходзіць у дэлегацыю АБСЕ, якая складаецца ўсяго з шасці ўдзельнікаў, аднак улады не дазволілі ім дзейнічаць у якасці назіральнікаў. “Нам не дазволілі прысутнічаць падчас падліку галасоў”, – сказаў ён. Па яго словах, “усё было вырашанае загадзя, і гэтае галасаванне было не больш як адзін выгляд”. Гішпанская газета падкрэслівае, што ніводны замежны журналіст не здолеў атрымаць уязную візу ў Туркменістан.

У панядзелак туркмены жывуць чаканнем абвяшчэння новага кіраўніка дзяржавы. Ім мусіць стаць Гурбангулы Бердымухамедаў, які цяпер часова выконвае абавязкі прэзідэнта пасля смерці Ніязава.

Нагадаем, што раней прадстаўнік апазіцыйнай туркменскай рэспубліканскай партыі Байрам Шыхмурадаў паведаміў, што выбары ў Туркменістане прайшлі з шматлікімі парушэннямі, аднак ён лічыць немэтазгодным ставіць пытанне пра іх легітымнасць. Каментуючы свае прагнозы адносна перспектыў развіцця краіны пасля выбараў, Шыхмурадаў выказаў меркаванне, што “рэформы былі непазбежныя незалежна ад выбараў”. “Туркменістан 15 гадоў жыў пры дыктатуры, таму чакаць імгненнага з’яўлення дэмакратыі не варта. Аднак некаторая “адліга” – гэта ўжо факт, і гэты працэс незваротны”, – упэўнены туркменскі палітык.

У сваю чаргу, нацыянальныя назіральнікі не адзначылі парушэнняў заканадаўства і міжнароднага права, перадае ІТАР-ТАСС. Па іх дадзеных, у сталіцы і ва ўсіх пяці абласцях Туркменістана адзначаны высокі арганізацыйны ўзровень выбарнай кампаніі, якая праходзіла ў строгай адпаведнасці з наяўным у краіне заканадаўствам і нормамі міжнароднага права. Пра гэта паведамілі ў панядзелак нацыянальныя назіральнікі – прадстаўнікі інстытута дэмакратыі і правоў чалавека.

У галасаванні, па дадзеных Цэнтрвыбаркама, узялі ўдзел 98,65% ад колькасці ўсіх выбаршчыкаў. Электарат – насельніцтва ўзростам звыш за 18 гадоў – у Туркменіі складае больш як 2,6 млн. чалавек.

Назіральнікі распавялі пра высокую актыўнасць насельніцтва і адзначылі, што ўжо праз дзве гадзіны галасавання свае бюлетэні адправілі ў урны больш за трэць электарату, і можна было лічыць, што выбары адбыліся, ужо апоўдні, калі прагаласавалі звыш 66% выбаршчыкаў.

Дзень выбараў выдаўся ў Туркменістане сонечным і бясхмарным –на ўсходзе гэта прыкмета спрыяльнасці дзеянняў. І яно асаблівае для туркменістанцаў – упершыню яны абіралі кіраўніка дзяржавы на альтэрнатыўнай аснове – з шасці кандыдатаў. А гэта не проста скандаваць свайму пажыццёваму прэзідэнту Ніязаву, што цягнулася папярэднія 15 гадоў. Актыўнасць лёгка растлумачыць, найперш тымі надзеямі, якія з’явіліся ў насельніцтва падчас выступаў прэтэндэнтаў. Гэта, у першую чаргу, будучыня дзяцей, якім кандыдаты абяцаюць даць адукацыю сусветнага ўзроўню, а таксама забяспечаная старасць – усе кандыдаты паабяцалі перагледзець памеры пенсій у бок іх павелічэння. Незвычайным для закрытага, з пункту гледжання дэмакратычных свабодаў і правоў, туркменскага грамадства было абяцанне галоўнага прэтэндэнта – в.а. прэзідэнта Гурбангулы Бердымухамедава пра свабодны допуск да сеткі Інтэрнэту, а таксама паўсюднага развіцця сотавай сувязі.

Выбаркам абяцае абвясціць канчатковыя вынікі выбараў у аўторак – 13 лютага.

На 14 лютага прызначаная працэдура інаўгурацыі, якая адбудзецца на паседжанні Народнага Савета – вышэйшага прадстаўнічага органа Туркменістана.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: