Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 1314 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прадпрымальнікі падалі заяўку на правядзенне мітынгу 12 сакавіка
12:27, 13/02/2007

Актывісты прадпрымальніцкага руху Сяргей Балыкін і Аляксандр Макаеў падалі ў Менскі гарвыканкам заяўку на правядзенне ў сталіцы мітынгу 12 сакавіка. Як паведаміў БелаПАН С.Балыкін, заяўленай мэтай мітынгу з’яўляецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем індывідуальных прадпрымальнікаў і выпрацоўка прапаноў па ўдасканаленні прававога рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці ў краіне.

“Непасрэднай прычынай для правядзення мітынгу з’яўляецца выданне прэзідэнтам у канцы мінулага года ўказу № 760, якім з 1 красавіка 2007 года індывідуальным прадпрымальнікам – плацельшчыкамі адзінага падатку – забараняецца гандаль цэлай групай тавараў, а з 1 студзеня 2008 года ўводзіцца фактычная забарона на выкарыстанне наёмнай працы, – распавёў Сяргей Балыкін. – На нашу думку, апошняя забарона прывядзе да фактычнага знішчэння малога бізнэсу ў Беларусі ў форме індывідуальнага прадпрымальніцтва. Вялікай колькасці ІП давядзецца прайсці перарэгістрацыю і стварыць юрыдычную асобу. Але далёка не ўсе пераадолеюць гэты шлях”.

Ініцыятары мітынгу просяць гарвыканкам дазволіць яго правядзенне на плошчы Якуба Коласа. Пры гэтым не выключаюць, што месцам акцыі гарадскія ўлады традыцыйна прызначаць плошчу Бангалор.

С.Балыкін растлумачыў, чаму мітынг плануюць правесці ў панядзелак: гэта адзіны выходны дзень у большасці індывідуальных прадпрымальнікаў.

Нагадаем, што Сяргей Балыкін з’яўляецца адным з ініцыятараў стварэння ў Беларусі для прадстаўлення і абароны агульных эканамічных інтарэсаў і каардынацыі прадпрымальніцкай дзейнасці новага аб’яднання ІП. Плануецца, што яно не будзе далучацца да катэгорыі грамадскіх. Грамадзянскі кодэкс, па словах С.Балыкіна, дазваляе індывідуальным прадпрымальнікам ствараць такое аб’яднанне на прынцыпах, якія раней яны не выкарыстоўвалі. Цяпер такая форма рэалізуецца ў рамках дзейнасці аб’яднанняў прадстаўнікоў сярэдняга і буйнога бізнэсу.

“Для дасягнення мэты неабходнае аб’яднанне як мага большай колькасці індывідуальных прадпрымальнікаў. На жаль, ніводнае з наяўных цяпер прадпрымальніцкіх аб’яднанняў не ў стане паўнавартасна адстойваць інтарэсы ІП, – адзначае С.Балыкін. – Асноўная праблема – адсутнасць кваліфікаванай эканамічнай і юрыдычнай экспертызы рашэнняў, якія прымае дзяржава, а таксама недастатковая прапрацоўка прапаноў прадпрымальніцкай супольнасці”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: