Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 1314 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка разлічвае на Францыю ў дыялогу паміж Беларуссю і ЕЗ
13:30, 13/02/2007

Аляксандр Лукашэнка выказаў зацікаўленасць у актывізацыі ўзаемадзеяння з Францыяй і разлічвае, што гэтая краіна здолела б заняць узважаную пазіцыю ў дыялогу паміж Беларуссю і Еўрапейскім Звязам.

“Зацікаўленасць Беларусі ў актывізацыі ўзаемадзеяння з Французскай Рэспублікай, абумоўленая найперш яе значнай роляй у палітычным і эканамічным жыцці Еўропы”, – сказаў А.Лукашэнка, калі прымаў даверчыя граматы ў Надзвычайнага і Паўнамоцнага амбасадара Францыі ў Беларусі Мірэй Мюсо, паведамляе “Інтэрфакс”.

Беларускі кіраўнік адзначыў, што “Францыя здолела б заняць узважаную пазіцыю пры правядзенні ўсебаковага дыялогу паміж Беларуссю і Еўрапейскім Звязам”. “Наша краіна неаднаразова пацвярджала сваю гатоўнасць да адкрытага супрацоўніцтва з Еўропай на падставе ўзаемнай павагі і выгоды”, – сказаў А.Лукашэнка.

У сваю чаргу французская дыпламатка паведаміла журналістам, што “Францыя, як і іншыя краіны Еўразвяза, гатовая развіваць стасункі з Беларуссю. Мы спадзяемся, што кожны з бакоў будзе прытрымлівацца ўзятых на сябе абавязальніцтваў пасля праведзенай у снежні 2006 года сустрэчы беларускага боку з “еўратройкай”, – сказала М.Мюсо.

Яна таксама выказала надзею на “дэмакратычнае развіццё беларускага грамадства”. “Мы спадзяемся, што Беларусь зойме сваё месца ў сям’і еўрапейскіх краін”, – паведаміла амбасадарка. “Мы падтрымліваем незалежную Беларусь і спадзяемся, што Беларусь будзе ўдзельнічаць у палітыцы добрасуседства, якую праводзіць Еўрапейскі Звяз”, – адзначыла М.Мюсо.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: