Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 1314 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Святлана Калінкіна: «Лукашэнка павінен атрымаць спарынг-партнёра»
15:51, 13/02/2007

Вядомая беларуская журналістка Святлана Калінкіна пракаментавала на сайце “Белорусский партизан” зварот лідэра дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандра Мілінкевіча да Аляксандра Лукашэнкі з заклікам пачаць дыялог з беларускай апазіцыяй і, як вынік, палепшыць стасункі з Захадам. Па словах Калінкінай, у Брусэлі ўсё часцей чутныя галасы тых, хто лічыць немэтазгодным прабачаць Лукашэнку яго грахі толькі таму, што ў беларускага лідэра сапсаваліся стасункі з Масквой. “Спыніць механізм перамоваў, які працуе ўхаластую, цяпер можа вельмі просты ход: Лукашэнка павінен атрымаць спарынг-партнёра. У ролі такога і выступіў Аляксандр Мілінкевіч. Калі Аляксандр Уладзіміравіч больш выразна сфармулюе сваю ідэю, то ён проста не пакіне Лукашэнку шанцаў дурыць галаву еўрапейскім службоўцам”, – лічыць журналістка.

У адрозненні ад прапановы сацыял-дэмакрата Уладзіміра Нісцюка, якая ў свой час таксама стала сенсацыяй, Мілінкевіч не высоўвае перамовы як дастатковую ўмову рэабілітацыі рэжыму. Але пакуль яшчэ выразна не фармулюе і асноўнае патрабаванне – унутраны дыялог і палітычныя рэформы павінны папярэднічаць знешняму, адзначае Калінкіна.

“Чыста тэарэтычна можна ўявіць, на якіх умовах Лукашэнка мог бы імітаваць перамовы з Еўропай. Але ў сцэнары еўрапейскай гульні афіцыйнага Менска самае слабае звяно – апазіцыя. Дзяржаўная прапаганда завіхаецца, каб ні ў каго ў Беларусі не ўзнікла нават думкі пра тое, што Лукашэнка робіць рэверансы Еўропе пад ціскам сваіх палітычных супернікаў”, – лічыць Святлана Калінкіна.

“Менавіта таму пра тое, што кіраўнік ПАРЕ Рэнэ Ван дэр Ліндэн сустракаўся не толькі з афіцыйнымі асобамі, але і з лідэрамі апазіцыйных партый – ні слова. Пра тое, што агенцтва “Рэйтэр” узяло інтэрв’ю не толькі ў Аляксандра Лукашэнкі, але і ў Аляксандра Мілінкевіча – ні паўслова. Інфармацыя выбудоўваецца так, быццам не Менск кінуўся шукаць спагады на Захадзе, а, наадварот, еўрапейскія краіны раптам усвядомілі значнасць Лукашэнкі. У гэтым сэнсе горшай “дапамогі”, чым рука, працягнутая Аляксандрам Мілінкевічам, беларускі лідэр і прыдумаць не мог. Таму вось ужо некалькі дзён дзяржаўная прапаганда нават не ведае, як адрэагаваць. Маўчыць”, – адзначае журналістка.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: