Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прэм’ер патрабуе стварыць камфортныя ўмовы для малога і сярэдняга бізнэсу 11:26, 13/02/2007
Дзяржава мусіць стварыць максімальна камфортныя ўмовы для працы малога і сярэдняга бізнэсу, паведаміў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на паседжанні прэзідыума Савета міністраў ў Менску.
“Мы павінны вельмі пільна аднесціся да працы малога і сярэдняга бізнэсу. Дзяржава павінна мінімізаваць сваё ўмяшанне”, – адзначыў С.Сідорскі. На думку прэм’ер-міністра, адзінае патрабаванне да бізнэсу – яго празрыстасць і выплата падаткаў.
Кіраўнік беларускага ўрада таксама папрасіў усе зацікаўленыя міністэрствы і ведамствы падрыхтаваць прапановы да нарады па развіццю прадпрымальніцтва, якая адбудзецца 14 лютага, паведамляе “Інтэрфакс”.