Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 1314 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Известия»: Нафтавы канфлікт з Беларуссю абваліў аптовыя цэны на бензін у Расеі
11:23, 13/02/2007

Студзеньскі канфлікт паміж Расеяй і Беларуссю так спалохаў расейскіх нафтавікоў, што яны не сталі складаць кантракты на люты на пастаўку сыравіны ў Беларусь і перанакіравалі нафту на ўнутраны рынак. У выніку аптовыя цэны абваліліся ў сярэднім на 12%, пішуць сёння “Финансовые Известия”.

Студзень – месяц, калі дзелавая актыўнасць традыцыйна сціхае: з прычыны святаў, з прычыны зімы. Нізкі попыт цягне цэны ўніз. У гэтым студзені аптовыя паліўныя цэны знізіліся яшчэ і з прычыны канфлікту з Менскам. Непаслядоўная пазіцыя Аляксандра Лукашэнкі – калі ён то ўводзіў транзітныя пошліны на перапампоўку расейскай нафты па сваёй тэрыторыі, то іх адмяняў, то пагражаў разарваць усе наяўныя кантракты на пастаўку расейскай сыравіны на беларускія заводы, то прызнаваўся, што гэта быў жарт, – прымусіла нафтавікоў не рызыкаваць. “Ім было невыгодна экспартаваць у Беларусь, і яны перанакіравалі частку аб’ёмаў на ўнутраны рынак. Між іншым “фактар Лукашэнка” не стаў вырашальным”, – пацвярджае Людміла Лур’е, вядучая спецыялістка інфармацыйнага цэнтра “КОРТЕС”. Рынак адрэагаваў неадкладна. З лістапада да пачатку лютага аптовыя цэны на бензін АІ–80 абваліліся на 14.2%, на АІ–92 – на 13.3%, на АІ–95 – на 8.8%. Прычым больш за ўсё цэны абваліліся менавіта апошнімі тыднямі. Цана тоны бензіну пры пастаўках на люты ў параўнанні з студзенем знізілася на 8%, 6.7% і 9.3% адпаведна.

Розніца адрэагавала слаба. Зрэшты, як заўсёды. З лістапада па люты літр АІ–80 на расейскіх АЗС у сярэднім патаннеў на 0.5%, літр АІ–92 – на 0.6%, АІ–95 – на 0.5%. Варта пашукаць аўтамабіліста, які ўзгадае, што цэны на бензін за гэтыя два месяцы знізіліся хоць на капейку. Гэта расейскі рознічны паліўны рынак: калі аптовыя цэны падаюць, розніца не зніжаецца, калі аптовыя цэны растуць – розніца таксама расце. Такую формулу вывела нядаўна Федэральная антыманапольная служба, якая даўно спрабуе навесці парадак у гэтым сектары, але беспаспяхова.

Адным з рашэнняў праблемы нярынкавага цэнаўтварэння на паліўным рынку магла б стаць біржа, якую даўно прапаноўваюць стварыць і ФАС, і Мінэканамразвіцця. Але пакуль дзяржава думае, бізнэс сам спрабуе нешта зрабіць.

20 лютага на фондавай біржы “Расейская гандлёвая сістэма” пачнецца гандаль тэрміновымі кантрактамі на пастаўку дызельнага паліва. Гэтая падзея цікавая тым, што ў Расеі ўпершыню на фондавым рынку спрабуюць запусціць кантракты на пастаўку, а не фінансавыя спекуляцыйныя інструменты. Штогод у краіне прадаецца каля 20 млн. тон дызельнага паліва, мэнэджэры РТС спадзяюцца “адкусіць” ад гэтага аб’ёму амаль чвэрць. Першы віцэ-прэзідэнт РТС Раман Гаруноў паведаміў у мінулую пятніцу, што да канца года штодзённае абарачэнне гандлю дызельнымі кантрактамі будзе складаць 10 000–15 000 кантрактаў. Кожны кантракт – гэта 10 тон, такім чынам, штомесяц да канца года на РТС будзе прадавацца колькасць кантрактаў, эквівалентная 3 млн. тон дызельнага паліва.

Колькі з іх будзе рэальна даведзена да пастаўкі, невядома. Як гэта заведзена ва ўсім свеце, кантракты на пастаўку канчаюцца пастаўкамі максімум на 1% ад усяго аб’ёму гандлю. Гандаль такімі фінансавымі прыладамі найперш патрэбны для страхавання рызык – бо цэны на нафту і нафтапрадукты змяняюцца кожную гадзіну. Што да цэнаў на дызельнае паліва, то яны змогуць быць рынкавымі толькі тады, калі на гэты рынак прыйдуць не толькі пасярэднікі, якія купляюць у вытворцаў невялікія партыі дызеля для карпаратыўных кліентаў, але і самі вытворцы – буйныя нафтавыя кампаніі.

У кампаніі ЗАТ “Алгоритм. Топливный интегратор” (адзін з арганізатараў і патэнцыйных удзельнікаў рынку, які запускаецца) лічаць, што ў канчатковым выніку запуск кантрактаў на пастаўку мусіць прывесці да паніжэння цэнаў. Гэта непазбежнае следства з’яўлення рэальнай канкурэнцыі. Нават калі нафтавыя кампаніі на гэты рынак не прыйдуць, але будуць усталёўваць цэны, арыентуючыся на катыроўкі, на ўвесь паліўны сектар краіны гэта паўплывае самай жыватворным чынам. Цана стане празрыстай і рынкавай.

Можа здарыцца і па-іншаму. На РТС ужо ёсць рынак спекуляцыйных нафтавых кантрактаў, якія не маюць да сучаснага рынку ніякага дачынення. Акрамя таго, расейскія нафтавыя кампаніі занадта доўга “разгойдваюцца”: іх дагэтуль – пасля заканчэння ўжо амаль 4 месяцаў – так і не прымусілі выйсці на Нью-Йоркскую сыравінную біржу і прадаваць там расейскую экспартную сумесь REBCO. “Ім лепш працаваць па старыз звычаях, яны лічаць тэрміновыя кантракты чымсьці эфемерным, віртуальным, яны папросту не ўмеюць, як на Захадзе, страхаваць свае рызыкі пры дапамозе такіх фінансавых інструментаў”, – шкадуе Віктар Зазоўскі, старшыня савета дырэктараў кампаніі “ТИКОМ Менеджмент”. А магчыма, празрысты рынак для нашых нафтавікоў будзе азначаць страту прыбытку?


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: