Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 1314 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ірына Казуліна сустрэлася з прэм’ер-міністрам Літвы
16:11, 13/02/2007

У пятніцу, 9 лютага, па дарозе з Брусэля, дзе адбылося паседжанне Еўрапарламента, прысвечанае Беларусі, Ірына Казуліна, жонка палітвязня і экс-кандыдата ў прэзідэнты, наведала Вільню. Там адбылася сустрэча Ірыны Казулінай з прэм’ер-міністрам Літвы Гедэмінасам Кіркіласам. Прэс-служба Казуліна папрасіла Ірыну Іванаўну распавесці пра гэтыя візіты.

– Ірына Іванаўна, распавядзіце, калі ласка, з якімі ўражаннямі Вы вярнуліся з Брусэля?

– Усялякі візіт, які нейкім чынам тычыцца лёсу майго мужа, з’яўляецца важным для мяне, і я імкнуся ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах, на якія мяне запрашаюць. Брусэль быў важны таму, што на паседжанні прысутнічалі людзі, якія вызначаюць палітыку Еўразвяза ў дачыненні да Беларусі. І для мяне важна тое, што ўсе гэтыя людзі ставяць пытаннем №1 вызваленне палітвязняў у нашай краіне. Дорага каштуюць словы старшыні Еўрапарламента спадара Петэрынга пра падтрымку майго мужа, пажаданні яму добрага здароўя і вытрымкі.

Немалаважнае значэнне мае сама пастаноўка пытання аб Беларусі ў Еўрапарламенце і арганізаваныя ў ім слуханні. У Еўропе неабыякавыя да сітуацыі ў нашай краіне, і яна робіць усё магчыма для прывядзення нашай краіны у дэмакратычнае рэчышча.

– Падчас Вашага візіту ў Брусэль у сродках масавай інфармацыі з’явілася паведамленне пра наведванне амбасадарам Нямеччыны Хекерам, якое нібыта адбылося, палітвязня А.Казуліна.

– Я сама пра гэта са здзіўленнем даведалася. Як потым высветлілася, гэта з’явілася вынікам тэхнічнай памылкі. Вельмі спадзяюся, што распаўсюджанае ў Інтэрнэце паведамленне стане рэальнасцю, і мой муж сапраўды сустрэнецца з амбасадарам Нямеччыны. Я ўвогуле не бачу прычыны, чаму яму не дазваляюць гэтую сустрэчу.

– Распавядзіце пра Вашу сустрэчу ў Вільні.

– Па дарозе дадому з Брусэля ў мяне быў невялікі прыпынак у Вільні. Я сустракалася з прэм’ер-міністрам Літвы Гедэмінасам Кіркіласам. Прэм’ер-міністр цікавіўся станам здароўя Аляксандра, яго настроем, яго планамі на будучыню. Я сцісла распавяла яму пра наша спатканне ў калоніі, перадала палітычныя ацэнкі, якія рабіў Аляксандр наконт апошніх падзеяў.

Мы размаўлялі пра з`езд партыі, які неўзабаве мае быць, пра пытанні, якія будуць там вырашацца. Прэм`ер-міністр у канцы нашай сустрэчы запэўніў мяне ў падтрымцы Аляксандра Казуліна і партыі, якую ён узначальвае.

– Што Вам найбольш запомнілася ў Вільні?

– Вядома, стаўленне людзей. Вельмі шмат людзей пытаюць, што яны могуць зрабіць для Казуліна, цікавяцца яго лёсам. Мне вельмі запомнілася выказванне аднаго з вышэйшых службоўцаў Літвы: “Я паважаю Казуліна за тое, што ён мае мужнасць дзейнічаць шчыра”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: