Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 1314 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Экс-кіраўнік Нацбанка Беларусі: Урад можа вельмі хутка нарасціць запазычанасці
15:03, 13/02/2007

Асноўнай формай запазычанасцяў Беларусі на знешніх рынках мусіць стаць выпуск і размяшчэнне аблігацый. Такога пункту гледжання прытрымліваецца Міністэрства фінансаў Беларусі. З дапамогай гэтых каштоўных папер у Беларусь у 2007 годзе плануецца прыцягнуць да 1 мільярда даляраў знешняга фінансавання. У той час незалежныя аналітыкі сумняваюцца ў мэтазгоднасці такога кроку, паведамляе “Нямецкая хваля”.

У Мінфіне распачаць знешняе запазычанне плануюць ужо ў канцы лютага. Прычым у якасці краіны размяшчэння аблігацый найперш разглядаецца Расея.

Так, цяпер беларускі Мінфін ужо вядзе працу з Федэральнай службай Расеі па падрыхтоўцы нарматыўных актаў, якія вызначаюць умовы выпуску каштоўных папер. Мяркуюць, што першы выпуск будзе ажыццёўлены ў аблігацыях на суму да 10 мільярдаў расейскіх рублёў на тэрмін пагашэння аблігацый да 5 гадоў. Іх прыбытковасць будзе ўсталёўвацца асобна па кожным выпуску Міністэрствам фінансаў Беларусі па ўзгадненні з урадам.

Плануецца, што асноўнымі арганізатарамі пазыкі будуць Банк знешняга гандлю Расеі, Росбанк і інвестыцыйная група Рэнесанс Капітал. Акрамя таго, як адзначаюць у Мінфіне, да беларускіх аблігацый выяўляюць інтарэс і буйныя заходнія фінансавыя структуры.

На думку экс-кіраўніка Нацбанка Беларусі, эканаміста Станіслава Багданкевіча, прыцягнуць у краіну мільярд даляраў пазыкі цалкам рэальна. Тым больш, што цяпер беларуская знешняя запазычанасць адносна невялікая – блізу 800 мільёнаў даляраў, да крэдытных абавязальніцтваў рэспубліка ставіцца вельмі педантычна, а да інструменту аблігацыйнага запазычання раней не звярталася. Гэта значыць, цяпер яно магчыма, але, па словах Станіслава Багданкевіча:

“Іншае пытанне, што я асабіста, як эканаміст, не разумею, для чаго гэта трэба. Бо летась бюджэт Беларусі быў з прафіцытам, сёлета нейкія праблемы невялікія ёсць, але яны, я б не сказаў, што вельмі значныя. Бо ёсць свабодныя грошы ў фондзе Нацыянальнага развіцця, 600 мільёнаў даляраў незмарнаваныя. Таму ніякай праблемы для бюджэту я не бачу асабіста. Я толькі думаю, што мабыць, улады не думаюць змяняць сваю мадэль гаспадарання”.

Як лічыць Станіслаў Багданкевіч, калі дзяржава з дапамогай аблігацый хоча вырашыць праблемы сваіх прадпрыемстваў, то гэта няправільна, бо прадпрыемствы павінны самі вучыцца вырашаць уласныя праблемы. Пад розныя пазыкі павінны прапаноўвацца пэўныя праекты, павінен фармавацца і працаваць рынак каштоўных папер. А залазіць у запазычанасці пад урадавыя гарантыі, на думку Станіслава Багданкевіча, дзяржава не павінна:

“Для чаго гэта трэба ўсё? Запазычанасці ўрад можа нарасціць вельмі хутка. Яны могуць расці як снежны ком… Сёння 800 бачу даляраў запазычанасці ўрада, а заўтра пад 2 мільярды. Так хіба гэта нармальны шлях развіцця?”

Па словах Станіслава Багданкевіча, згадваючы пра аблігацыйнае запазычанне, шмат хто забывае, што гэтыя даўгі давядзецца калісьці аддаваць. А як гаворыцца, аддаваць грошы заўсёды дрэнна. Бо пазычаеш чужое, а аддаваць даводзіцца сваё.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: