Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 1314 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Новы КаАП дазволіць абскарджваць рашэнні судоў па адміністрацыйных справах
09:37, 13/02/2007

З уступленнем у сілу новага Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (КаАП) рашэнні судоў па адміністрацыйных справах можна будзе абскардзіць у касацыйным парадку. Пра гэта паведаміў старшыня Вярхоўнага суду (ВС) Беларусі Валянцін Сукала 12 лютага на прэс-канферэнцыі ў Менску. “Калі раней адміністрацыйныя пастановы па адміністрацыйных справах уступалі ў сілу адразу і не падлягалі касацыйнаму абскарджанню, то па новым адміністрацыйным працэсе магчыма касацыйнае абскарджанне. Гэта значыць, яны не ўступаюць адразу ў законную сілу, а могуць быць абскарджаныя ў касацыйным парадку ў вышэйшыя інстанцыі”, – паведаміў В.Сукала.

Па яго словах, новы КаАП і новы Працэсуальна-выканаўчы кодэкс уступяць у сілу 1 сакавіка гэтага года. “Гэтыя два кодэкса складаюць новы блок адміністрацыйнага заканадаўства. Згодна з гэтымі кодэксамі істотна пашыраецца кампетэнцыя судоў у адміністрацыйным правасуддзі”, – адзначыў старшыня ВС.

Так, паводле яго інфармацыі, дадатковая колькасць спраў, якая паступіць пасля 1 сакавіка ў суды агульнай юрысдыкцыі, можа скласці да 80–100 тысяч. “У дадатак да тых 266 тысяч адміністрацыйных спраў, якія былі разгледжаныя летась, сёлета можа дадацца яшчэ 100 тысяч. Разглядаць такую колькасць спраў нам будзе няпроста. Плюс яшчэ справы, звязаныя з кіраваннем транспартам у нецвярозым стане, якія раней часткова разглядаліся органамі ўнутраных спраў, а з 1 сакавіка будуць разглядацца судамі”, – сказаў В.Сукала.

Такім чынам, адзначыў старшыня ВС, працэс адміністрацыйнага правасуддзя трохі ўскладняецца, але, “з іншага боку, гэта стварае пэўныя гарантыі прыняцця па адміністрацыйных справах толькі абгрунтаваных і справядлівых рашэнняў”. “Гэта вельмі сур’ёзная і складаная задача ў засваенні новага адміністрацыйнага заканадаўства”, – адзначыў В.Сукала.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: