Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
АГП абмяркоўвае магчымасць дыялога з уладамі 14:22, 13/02/2007
Магчымы дыялог з уладамі быў адной з галоўных тэмаў паседжання Палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі, якое адбылося 10 лютага ў Менску. Палітрада АГП ацаніла цяперашнюю сітуацыю як перспектыўную – аднак адзначыла, што новыя магчымасці, на жаль, не выкарыстоўваюцца прыхільнікамі пераменаў.
“Ёсць новая якасць сітуацыі, – але гэта не сподачак з блакітнай аблямоўкай, на якім ляжыць перамоўны працэс. Шлях да магчымага дыялогу ляжыць праз дэманстрацыю сілы і патэнцыялу прыхільнікаў пераменаў, а не праз загаворы, звернутыя да кіраўніка. Калі мы хочам, каб нас пачулі ў Чырвоным доме, то да яго сцен трэба прывесці ў сакавіку прынамсі некалькі дзесяткаў тысяч людзей”, – заявіў старшыня АГП Анатоль Лябедзька.
Палітрада АГП зрабіла выснову, што “кансультацыі наконт механізму ўзаемадзеяння ўлад і прыхільнікаў пераменаў магчымыя толькі ва ўмовах мараторыя, уведзенага рэжымам на рэпрэсіі ў дачыненні сваіх апанентаў”.